Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. І. Дадзіёмаў)
Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 студзеня 1924(1924-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1983(1983-11-25) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава і Уладзімір Уладзіміравіч Станкевіч
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў (8 студзеня 1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25 лістапада 1983) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Бацька — Іцка Лейба Вульфавіч — працаваў гарбаром, сартавальнікам, тэхнічным кіраўніком, дырэктарам гарбарных прадпрыемстваў; пасля 2-й сусветнай вайны ўзначальваў Дзяржаўную інспекцыю БССР па якасці сыравіны[1]. Да вайны Уладзімір скончыў першы курс Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — радавы пяхоты, карэкціроўшчык батарэі, з 1943 года супрацоўнік вайсковай газеты «Гвардейский натиск». Прымаў удзел у баях на Доне, Курскай дузе, у фарсіраванні Дняпра, у вызваленні Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, Аўстрыі, Югаславіі. Пад Балатонам у Венгрыі быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Пасля вайны завочна скончыў чатыры курсы Гродзенскага педагагічнага інстытута, а ў 1958 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Быў карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», Беларускага радыё, літсупрацоўнікам часопіса «Калгаснік Беларусі». У 1959—1964 гадах — уласны карэспандэнт «Литературной газеты».[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1940 года, з апавяданнямі выступіў у франтавым друку ў 1943. Аўтар дакументальнай кнігі «Жлобінскія маладагвардзейцы» (1950). Стварыў раман пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакументальную аповесць пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963). Аўтар нарысаў «Людзі вялікай будоўлі» (1960), «Даярка Лідзія Асіюк» (1961).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дачка, Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава (нар. 1955) — гісторык музыкі.

Сын, Ігар Уладзіміравіч Дадзіёмаў (нар. 1949) — джазавы музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар.[3]

Сын, Уладзімір Уладзіміравіч Станкевіч (нар. 1965) — артыст кіно, паэт, музычны прадзюсар.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]