Уладзімір Ільіч Содаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. І. Содаль)
Уладзімір Ільіч Содаль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 верасня 1937(1937-09-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 2015(2015-04-15) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, журналіст, біёграф, краязнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Уладзімір Ільіч Содаль (13 верасня 1937[1], в. Мормаль, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 15 красавіка 2015, Мінск; Псеўданім: Уладзімір Мормальскі [2]) — беларускі літаратуразнавец, журналіст, даследчык, краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 верасня 1937 года ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Інвалід па зроку з дзяцінства. У 1961 годзе ажаніўся з Кларай Барысаўнай Караткевіч, меў сына і дачку.

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі», рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграм[3]. У 1967—2000 гадах працаваў на Беларускім тэлебачанні, у тым ліку быў рэдактарам асветніцкіх перадач «Роднае слова» (1979—2000), «У кожнага была свая вайна».

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996), Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» (ТБМ), рэдкалегіі газеты «Наша слова». Удзельнік Устаноўчага з'езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы.

Неаднойчы быў затрыманы або збіты за свае палітычныя погляды[4][5]. Выступаў супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй[6] і расійскай агрэсіі ва Украіне[7].

Памёр 15 красавіка 2015 года ў Мінску у Першым клінічным шпіталі ад інфаркта[8]. Пахаваны на могілках у Астрашыцкім гарадку каля маці.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя свае апавяданні апублікаваў у 1955 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Даследуе беларускую літаратуру і культуру ХІХ—ХХ ст., жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Аўтар кніг «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кушлянскі кут», «Сцежкамі Мацея Бурачка» (абедзве 1990), «Жупранская старонка» (1992), «Тут бачу свой край» (1994), «Свіранскія крэскі» (1995), «Карпілаўка» (2001), «Умей слухаць» (2003), «Святы той куточак фальварак Свіраны» (2005), «Анекдоцік у роцік» (2008), «Блаславёныя Кушляны» (2009), «Народныя апавяданні» (2009). Складальнік альбомаў «Францішак Бенядзікт Багушэвіч» (1986), «Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч» (1997). Укладальнік зборнікаў твораў Ф. Багушэвіча «Мая дудка» (1987), «Каму дудка паслушна» (1990). Кніга «Волат з Мiгаўкі» (2007) прысвечана жыццю i дзейнасці Аляксандра Уласава.

У 2019 годзе выйшла з друку кніга «Буйніцы і драбніцы: моўныя абразкі, артыкулы, лісты, успаміны»[9].

Аўтар сцэнарыяў навучальных дыяфільмаў пра Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага і інш.

За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам «Гонар Айчыны» і імянным срэбным пярсцёнкам з выявай герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь»[10].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]