Уладзімір Антонавіч Булыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. А. Булыга)
Уладзімір Антонавіч Булыга
Дата нараджэння 7 верасня 1936(1936-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Член у

Уладзімір Антонавіч Булыга (7 верасня 1936, в. Канюцічы, Мінскі раён — 2009) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1962 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе. Выкладчык архітэктурнага факультэта БПА з 1967 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік землякам у Брадзяціне

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод работ: кампазіцыі «Арсеналец» (1967), «Юнацтва» (1970); партрэты М. Багдановіча, хірурга В. А. Мохарта; помнікі С. І. Вавілаву ў Мінску і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (в. Брадзяцін Маларыцкага раёна, абодва 1978), мемарыяльныя дошкі М. Лынькову, М. В. Дарашэвічу ў Мінску, І. І. Якубоўскаму ў Оршы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]