Уладзімір Дзмітрыевіч Часноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Дз. Часноў)
Уладзімір Дзмітрыевіч Часноў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1933(1933-06-28) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»

Уладзімір Дзмітрыевіч Часноў (28 чэрвеня 1933, в. Шухабіна, Данілаўскі раён, Яраслаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19501991 гадах працаваў вучнем пушніка Данілаўскага РЗК «Нарыхтжыўсыравіна»; у 19511952 гадах пушнік Талбухінскай МРЗК і Сярэдзінскай РЗК «Нарыхтжыўсыравіна». У 19521956 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 19561959 гадах дапаможны рабочы ліцейнага цэха Данілаўскага механічнага завода, у 19561957 гадах навучэнец Данілаўскага вучылішча механізацыі с/г па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст шырокага профіля»; у 19591950 гадах трактарыст Данілаўскага МТС; у 19571958 гадах машыніст Данілаўскага хлебапрыёмнага пункта; у 19591980 гадах слесар БМУ Яраслаўскага аблвыканкама г Яраслаўль.

У 1960—1966 гадах вучыўся на факультэце горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін М. Х. Палякоў, В. В. Бабураў, І. В. і М. С. Ламцовы, У. М. Белавусаў М. Д. Кастрыкін, В. Садоўскі і інш.). Адначасова ў 19631966 гадах працаваў палацёрам Упраўлення службовымі будынкамі Дзяржбанка СССР.

У 19661969 гадах працаваў старэйшым архітэктарам ГалоўАПУ Масабвыканкама, у 19691970 — Жукоўскага філіяла «Масграмадзянпраекта». У 19701973 працаваў у інстытуце «Кастрамаграмадзянпраект»: старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-планіровачнага аддзела; у 19731977 у інстытуце «БелНДІПгорадабудаўніцтва», з 1977 года ў інстытуце «Мінскпраект» (майстэрня генплана): кіраўнік брыгады архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: генеральны план райцэнтра пасёлка Паназырава Кастрамской вобласці (кіраўнік аўтарскага калектыва); генеральны план райцэнтра г. Калагрыва Кастрамской вобласці (кіраўнік аўтарскага калектыва); ПДП цэнтра г. Мантурава Кастрамской вобласці (аўтар); праект забудовы мікрараёна «Панова» ў г. Кастраме; праект убудавана-прыбудаваных аб’ектаў абслугоўвання ў г. Нерахта Кастрамской вобласці; праект абеліска ў гонар 50-годдзя Савецкай улады г. Шар’я Кастрамской вобласці; распрацоўка інтэр’ераў Дома культуры на 700 месцаў у г. Нерахта Кастрамской вобласці; індывідуальны праект корпуса прыбудовы да інстытута «Кастрамаграмадзянпраект» (19701972; аўтар фасадаў); праектная прапанова забудовы плошчы транспартнага скрыжавання ў г. Васкрасенску Маскоўскай вобласці; праект забудовы мікрараёна № 6 у г. Наваполацку (1974), праект раённай планіроўкі двух міжраённых утварэнняў Наўгародскай вобласці (у складзе аўтарскага калектыва); Наўгародскі з рэгіянальным цэнтрам у г. Ноўгарадзе і 6 адміністрацыйнымі раёнамі, якія ўваходзілі ў яго: Наўгародскага, Салецкага, Бацецкага, Шымскага, Малавішарскага і Чудаўскага; Стара-Рускі з рэгіянальным цэнтрам у г. Старая Руса 6 адміністрацыйнымі раёнамі, якія ўваходзілі ў яго: Стара-Рускага, Красцецкага, Холмскага, Валатоўскага, Дзямянскага і Валдайскага; ПДП цэнтра г. Ветка Гомельскай вобласці (аўтар); праекты забудовы мікрараёнаў Паўднёвы Захад-З, 4 (1980, у складзе аўтарскага калектыва); праект генеральнага плана г. Мінска (19781982, прэмія СМ СССР 1985; у складзе аўтарскага калектыва); ПДП цэнтра г. Мінска (1983; у складзе аўтарскага калектыва); карэктура генеральнага плана г. Мінска (1994; у складзе аўтарскага калектыва); генеральны план пас. Калодзішчы (у складзе аўтарскага калектыва); планіровачная арганізацыя пас. Калодзішчы і прылеглай да яго тэрыторыі (вядучы аўтарскага калектыва); ПДП жылога раёна «Уральская-Мендзялеева» ў г. Мінску (1980); ПДП жылых раёнаў «Чырвоны Бор» −1 і −2 у г. Мінску; ПДП жылога раёна «Усход-3» у г. Мінску (аўтар); ПДП пасёлка «Азярышча» Першамайскага раёна г. Мінска; ПДП індывідуальнага раёна ў пас. Калодзішчы; ПДП жылога раёна — утварэнне з 3 жылых раёнаў «Сеніца»; эскіз аднаўлення храма Св. Мікалая ў Мінскай вобласці (праектная прапанова).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР ад 6 жніўня 1985 за распрацоўку генеральнага плана развіцця г. Мінска і ажыццяўленне першай чаргі будаўніцтва. За шматгадовую і добрасумленную працу указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 снежня 1985 узнагароджаны медалём «Ветэран працы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]