Уладзімір Кірылавіч Гоманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. К. Гоманаў)
Уладзімір Кірылавіч Гоманаў
Дата нараджэння 2 лютага 1927(1927-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1998(1998-11-20) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды

Уладзімір Кірылавіч Гоманаў (нар. 2 лютага 1927, Сянно, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1998) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1967). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1962 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (выкладчыкі: А. П. Мазалёў, В. К. Цвірка). У 1963—1978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

4 снежня 1999 года ў горадзе Сянно адкрылася мастацкая галерэя Уладзіміра Кірылавіча Гоманава. Гэта стала магчымым, калі сын мастака Леанід Уладзіміравіч аказаў садзейнічанне і падараваў роднаму гораду шэраг твораў бацькі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. У сюжэтна-тэматычных кампазіцыях звяртаўся да сімволіка-асацыятыўных, метафарычных вырашэнняў. Часта выкарыстоўваў пейзаж, з дапамогай якога ствараў рамантычна-эпічны настрой.

Найбольш значныя творы: «Апошні бой Заслонава» (1964), «А хто там ідзе?» (1969, трыпціх), «9 мая. Ветэраны» (1980), «На сценах старажытнага Слуцка» (1973), «Дажынкі» (1978), «Мой родны кут» (1982), «Свет Скарыны» (1991), «Крыжы зямлі» (1995), «Божа, дапамажы» (1996), серыя «З эцюднікам па Еўропе» (1986) і іншыя.

Аўтар партрэтаў жывёлавода В. А. Данільчыка (1973), драматурга А. Петрашкевіча (1984), Кастуся Каліноўскага («Чорная пятля», 1989) і іншых[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бынькоў, А. Узгадаваны на сенненскіх краявідах / А. Бынькоў // Витебские вести. — 2014. — 20 февр. — С. 24.
  • Гоманаў Уладзімір Кірылавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 42-43.
  • Гоманаў Уладзімір Кірылавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 548.
  • Гоманаў Уладзімір Кірылавіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 131.
  • Гоманаў Уладзімір Кірылавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1986. — Т. 2 : Габой-Карцина. — С. 112—113.
  • Іўеў, Л. Ён пiсаў сэрцам / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. — 2000. — 26 лют. — С. 2 ; 28 сак. — С. 2 ; 16 мая. — С. 3 ; 5 лiп. — С. 3.
  • Лазоўская, Б. Мастак Уладзімір Гоманаў / Б. Лазоўская // Голас Сенненшчыны. — 2009. — 31 студз. — С. 8.
  • Лазука, Б. А. Гоманаў Уладзімір Кірылавіч / Б. А. Лазука // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3 : Г-З. — С. 81.
  • Лазуко, Б. А. Гомонов Владимир Кириллович / Б. А. Лазуко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 118.
  • Лях, Е. Говорящие пейзажи / Е. Лях // Лепельскі край. — 2012. — 21 снеж. — С. 5.
  • Салавей, Л. Ф. Гоманаў Уладзімір Кірылавіч / Л. Ф. Салавей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 330.
  • Яўгенаў, А. Уладзімір Гоманаў: чалавек, творца, сенненец / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. — 2014. — 8 лют. — С. 1, 5.