Уладзімір Кандратавіч Дыдырка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. К. Дыдырка)
Уладзімір Кандратавіч Дыдырка
Дата нараджэння 22 верасня 1877(1877-09-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1938(1938-03-15) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера аналітычная геаметрыя
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Кандратавіч Дыдырка (22 верасня 1877, с. Дахноўка[ru], цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 15 сакавіка 1938, Менск, НКУС) — беларускі матэматык. Прафесар (1932).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкай сям’і[1].

Скончыў у 1900 годзе Кіеўскі ўніверсітэт, у 1902 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. 3 1902 у Мінскай мужчынскай гімназіі, з 1918 у Мінскім інстытуце народнай адукацыі, з 1920 годзе ў БПІ, з верасня 1922 года ў БДУ. У чэрвені — жніўні 1928 года знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Гетынгенскім універсітэце, прымаў ўдзел у працы навуковага семінара Д. Гільберта[1]. З кастрычніка 1932 года прафесар[2]. Пражываў у кватэры № 19 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[2].

Арыштаваны 31 кастрычніка 1937 года ва ўласнай кватэры[2]. Паводле Леаніда Маракова, даследчыка савецкіх рэпрэсій, калі арыштоўвалі Дыдырку, яго жонка страшна галасіла, біла кулакамі па сценах і клікала суседзяў на дапамогу. Чэкісты запомнілі праблемы, якія яна для іх стварыла. У лагер яе адправілі з «рэкамендацыямі», выконваючы якія «вертухаі» хутка яе забілі[3].

Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 21.1.1938 як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. № 19338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па аналітычнай геаметрыі. Аўтар першай манаграфіі па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ «Цыркулярныя крывыя трэцяга парадку» (19281932)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]