Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Р. Барышэўскі)
Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі
Дата нараджэння 1 ліпеня 1940(1940-07-01) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, фізік-тэарэтык, вучоны-ядзершчык, даследчык
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іосіф Залманавіч Фішэр[1]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі (нарад. 1 ліпеня 1940, Мінск) — беларускі вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1962 годзе.

Аспірантура ў 1962—1965 гадах (Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, горад Дубна, Расійская Федэрацыя). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1965, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). Потым працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам, прафесарам кафедры ядзернай фізікі БДУ (1965—1986). Доктар фізіка-матэматычных навук (1974, МІФІ), прафесар кафедры ядзернай фізікі (1977).

У 1986—2012 гадах — арганізатар і першы дырэктар Навукова-даследчага інстытута ядзерных праблем Белдзяржуніверсітэта (НДІ ЯП БДУ, зараз — Інстытут ядзерных праблем БДУ). У цяперашні час — галоўны навуковы супрацоўнік і ганаровы дырэктар Інстытута ядзерных праблем БДУ.

Член Савета па абароне дысертацый Д 01.05.02 (тэарэтычная фізіка; фізіка ядра і элементарных часціц; фізіка высокіх энергій) пры Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, член рэдкалегіі часопіса «Часопіс прыкладной спектраскапіі»[2].

Аўтар двух адкрыццяў СССР у галіне ядзернай фізікі[3]:

  • Навуковае адкрыццё «З’ява ядзернай прэцэсіі нейтронаў». Формула адкрыцця: «Тэарэтычна ўстаноўлена невядомая раней з’ява ядзернай прэцэсіі нейтронаў, якая заключаецца ў тым, што пры праходжанні нейтронаў праз рэчыва з палярызаванымі ядрамі ўзнікае прэцэсія спінаў нейтронаў вакол напрамку палярызацыі ядраў, абумоўленая ядзерным узаемадзеяннем нейтронаў з ядрамі» (аўтары: У. Р. Барышэўскі, М. І. Падгарэцкі. Нумар і дата прыярытэту: № 224 ад 3 красавіка 1964 г.)
  • Навуковае адкрыццё «З’ява кручэння плоскасці палярызацыі жорсткіх гама-квантаў». Формула адкрыцця: «Устаноўлена невядомая раней з’ява кручэння плоскасці палярызацыі жорсткіх гама-квантаў, якая заключаецца ў тым, што пры праходжанні гама-квантаў праз асяроддзе з палярызаванымі электронамі адбываецца паварот плоскасці палярызацыі, абумоўлены спін-спінавым узаемадзеяннем электрона з фатонам» (аўтары: Барышэўскі У. Р., Лабашоў В. М., Любошыц В. Л., Сераброў А. П., Сматрыцкі Л. М.). Нумар і дата прыярытэту № 360 з прыярытэтам ад 12 лютага 1965 г. у частцы тэарэтычнага абгрунтавання і 28 ліпеня 1971 г. у частцы эксперыментальнага доказа з’явы. Заяўка на адкрыццё № АД-10886 ад 13 лютага 1984 г. Дата рэгістрацыі 22 снежня 1988 года. Дата выдачы дыплома 21 чэрвеня 1991 года.)

Навуковы кіраўнік стварэння ў 2001 годзе ўпершыню ў свеце эксперыментальнай ўстаноўкі аб’ёмных лазераў на свабодных электронах[4].

Асноўныя вобласці навуковых інтарэсаў:

  • даследаванні ў галіне аб’ёмных лазераў на свабодных электронах;
  • ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў;
  • электрамагнітныя працэсы ў крышталях пры высокіх энергіях;
  • выбуховамагнітная кумуляцыя энергіі;
  • эфекты парушэння Р- і Т-інварыянтнасці.

Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў».

Падрыхтаваў 6 дактароў навук (Феранчук І. Д.[5], Ціхаміраў В. В.[6], Максіменка С. А.[7], Коржык М. В.[8], Лабко А. С.[9], Сіленка А. Я.[10]) і 23 кандыдатаў навук (Феранчук І. Д., Ціхаміраў В. В., Максіменка С. А., Коржык М. В., Лабко А. С., Дубоўская І. Я., Грубіч А. О., Чарапіца С. В., Куцень С. А., Івашын А. В., Зэге А. В., Палікарпаў І. В., Рапапорт В. У., Мяцеліца А. М., Лугаўская О. М., Карэнная Л. Н., Ткачова У. І., Нгуен Ван Тхеу, Ле Тьен Хай, Гурыновіч А. А., Роўба А. А., Гурневіч Я. А., Анішчанка С. У.).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій:

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. Журнал прикладной спектроскопии. Редакционная коллегия
  3. Открытия сотрудников ОИЯИ, внесённые в Государственный реестр открытий СССРАрхівавана 21 мая 2015.
  4. Создание объемных лазеров на свободных электронах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2014. Праверана 30 красавіка 2015.
  5. Феранчук І. Д.
  6. Ціхаміраў В. В.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015. Праверана 30 красавіка 2015.
  7. Максіменка С. А.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 30 красавіка 2015.
  8. Коржык М. В.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2015. Праверана 30 красавіка 2015.
  9. Лабко А. С.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 30 красавіка 2015.
  10. Сіленка А. Я.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015. Праверана 30 красавіка 2015.
  11. Заслуженные сотрудники. Почетное звание присвоено все приказы. Б(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2022. Праверана 18 снежня 2022.
  12. Ученые БГУ удостоены различных наград за значительный личный вклад в развитие науки и образования

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]