Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Р. Крышчановіч)
Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч
Дата нараджэння 13 студзеня 1940(1940-01-13) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч (13 студзеня 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1976 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Ваенпраекце, намеснік кіраўніка лабараторыі ў ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі ў Гомелі (1970); у аўтарскім калектыве: мікрараён у Петрыкоўцы (1965), клуб у г.п. Усходні (1967), навучальны комплекс на 3000 чалавек з актавай залай, кафэ і спартзалай (1967), генплан рэканструкцыі і спальны корпус санаторыя (1968) у Лепелі, сталовая і спартзала па вул. Першамайскай (1968), гандлёва-грамадскі цэнтр Паўднёвы Захад-1 (1983) у Мінску, лёгкаатлетычны манеж ЧБВА ў г.п. Усходні (1973), пансіянат рэспубліканскага спорткомплекса «Раўбічы» і добраўпарадкаванне тэрыторыі (197382).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта гандлёва-грамадскага цэнтра Паўднёвы Захад-1 (1983).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]