У СССР сексу няма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«У СССР сексу няма» (руск.: «В СССР секса нет»): крылатая фраза, крыніцай якой паслужыла выказванне Людмілы Мікалаеўны Івановай, прадстаўніцы грамадскай арганізацыі «Камітэт савецкіх жанчын» і ўдзельніцы савецка-амерыканскага тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі», які быў запісаны 28 чэрвеня і выпушчаны ў эфір 17 ліпеня 1986 году.

Тэлемост быў арганізаваны тэлевядучымі У. Познерам і Ф. Донах'ю і быў адным з першых першых савецка-амерыканскіх тэлемастоў. Існуе некалькі версій таго, што менавіта сказала Л. М. Іванова.

Асноўная версія[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканская ўдзельніца паскардзілася, што ў ЗША на тэлебачанні рэкламныя ролікі эксплуатуюць сексуальныя выявы і пацікавілася, ці няма падобнай сітуацыі ў СССР. Іванова адказала: «У нас сексу няма…», што зараз жа выклікала смех, якім была заглушана канцоўка фразы: «…на тэлебачанні». Ва ўжытак увайшла скажоная і вынятая з кантэксту частка фразы: «У СССР сексу няма». Гэтая версія дапаўняецца відэазапісам перадачы і аповедам самога Познера.

Альтэрнатыўная версія[правіць | правіць зыходнік]

Сама Іванова ў інтэрв'ю газеце «Камсамольская праўда» выкладае іншую версію паходжанні гэтай фразы:

Пачаўся тэлемост, і адна амерыканка кажа: ды вы з-за вайны ў Афганістане наогул павінны перастаць займацца сексам з вашымі мужчынамі — тады яны не пайдуць ваяваць. І пальцам увесь час тыкае. Я ёй і адказала: у СССР сексу няма, а ёсць каханне. І вы падчас вайны ў В’етнаме таксама не пераставалі спаць са сваімі мужчынамі.

Але ўсё запомнілі толькі пачатак фразы. А што, не маю слушнасці? У нас жа сапраўды слова «секс» было амаль непрыстойным. Мы заўсёды займаліся не сексам, а каханнем. Вось гэта я і мела на ўвазе.".

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Фраза «Сексу ў нас няма!» некалькі разоў гучыць у савецка-польскім фільме Дзежка вю (1988).