У бой ідуць адны «старыя»
| У бой ідуць адны «старыя» | |
|---|---|
| Жанры | музычны фільм[d], камедыйная драма[d] і ваенны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кінакампанія | Кінастудыя імя А. Даўжэнкі |
| Працягласць | 92 хв. |
| Бюджэт | 381 000 ₽ |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 1973 |
| IMDb | ID 0070861 |
«У бой ідуць адны „старыя“» (руск.: В бой идут одни «старики») — савецкі мастацкі фільм 1973 года рэжысёра Леаніда Быкава, які апавядае пра будні лётнікаў-знішчальнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сцэнарый фільма шмат у чым заснаваны на рэальных падзеях: падчас вайны ў Чырвонай арміі існавала «пяючая» эскадрылля, а гісторыя кахання герояў стужкі бярэ пачатак ад сапраўднай гісторыі двух герояў Савецкага саюза.
Аспісанне
[правіць | правіць зыходнік]Культавая стужка 1973 года, цытаты з якой, як і галоўная песня «Смуглянка», шырока разышліся. «У бой ідуць адны старыя» — пранізлівая гісторыя пра эскадрыллю лётчыкаў, дзе вопытныя пілоты, так званыя «старыя», вучаць навабранцаў правілам жыцця, смерці і кахання. А калі цяжка, падымаюць сабе настрой баявымі песнямі.
Карціну здымалі на Кінастудыі імя А. Даўжэнкі. Леаніду Быкаву, рэжысёру і выканаўцу галоўнай ролі, стужка дала магчымасць рэалізаваць дзіцячую мару і навучыцца кіраваць самалётам[2].