У пушчах Палесся

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У пушчах Палесся
У пушчах Палесся
Кампазітар
Лібрэтыст Яўген Сцяпанавіч Рамановіч
Мова лібрэта беларуская
Крыніца сюжэту У пушчах Палесся[d] і Дрыгва[d]
Дзеяў 3
Карцін 6
Першая пастаноўка 28 жніўня 1939

У пушчах Палесся — опера ў 3 дзеях, 6 карцінах[1] кампазітара А. В. Багатырова, напісаная па матывах аповесці Я. Коласа «Дрыгва». Лібрэта напісаў Я. С. Рамановіч. Упершыню пастаўлена 28 жніўня 1939 у Беларускім тэатры оперы і балета рэжысёрам І. Ю. Шляпянавым пад кіраўніцтвам Н. Б. Грубіна.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

На чале аднаго з іх становіцца Андрэй, сын старога Тараса. Ён любіць Аўгінню, дачку бедняка Саўкі, супраць волі выдадзеную за багацея Бусыгу. Бусыга, верай і праўдай служачы ворагам, выдае ім Андрэя. Інтэрвенты хочуць даведацца месцазнаходжанне атрада і задумляюць правакацыю, прыладай якой павінен стаць спіўся Саўка, бацька Аўгінні[2].

Ён павінен даць магчымасць Андрэю бегчы, разам з ім дабрацца да партызан, а вярнуўшыся, паказаць да іх шлях палякам. Але як ні апусціўся Саўка, ён знаходзіць сілу супрацьстаяць ворагам ў вырашальную гадзіну. Прывёўшы інтэрвентаў да ляснога лагеру, Саўка папярэджвае партызан аб небяспецы і падае, забіты варожай куляй. Гіне ў баі і Андрэй. Але перамога здабытая, атрад карнікаў разгромлены[2].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Склад выканаўцаў: 4 баса, 5 барытонаў, 4 тэнара, мецца-сапрана, 2 сапрана; хор, сімфанічны аркестр[1][3][4].

Апісанне спектакля[правіць | правіць зыходнік]

Самая моцная якасць музыкі оперы — яе лірызм, сардэчнасць. Менш рэльефны гераічны пачатак. Аўтар валодае сродкамі опернай выразнасці, умее стварыць характэрныя вобразы дзеючых асоб.

Мастаком пры стварэнні оперы выступіў Народны мастак БССР С. Нікалаеў.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе кампазітару за оперу «У пушчах Палесся» была прысвоена Дзяржаўная прэмія СССР[7].

Зноскі

  1. а б Bogatyrev A.V. V puwah Poles'ja(недаступная спасылка) (руск.)
  2. а б Опера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» (руск.)
  3. Опера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» (руск.)
  4. Дубкова Т. Анатоль Багатыроў. Мн., Беларусь, 1972. С. 15-32.
  5. Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
  6. КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
  7. Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ Архівавана 21 красавіка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В пущах Полесья: опера: избранные отрывки: для пения с фп. / либретто Е. С. Романовича по мотивам повести Якуба Коласа «Дрыгва»; рус. текст М. Исаковского и П. Семинина; предисл. А. Карповича; ред. В. М. Городинского. — Москва; Ленинград: Гос. Муз. изд.: 1940. — 80 с.; 29 см.

Манаграфіі:

  • Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971. С 142—148.
  • Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. С. 136—147.

Статьи:

  • Нисневич С. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырёва // Белорусское искусство. Мн., 1957 (о первой ред. оперы).
  • Кулешова Г. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырёва // Белорусская советская опера. Мн., 1967, С. 47-63.
  • Сергіенка Р. І ўбачыць, і пачуць… // Мастацтва Беларусі, 1983, № 3.
  • Глущенко Г. С., Степанцевич К. И. Поэма «Сказка о медведихе» А. Богатырева // Белорусская музыкальная литература. Брест, Лавров С. Б., 2001. С. 147—153.
  • Ляшчэня Т. С. Опера «У пушчах Палесся» А. Багатырова паводле аповесці «Дрыгва» // Роднае слова. 2002. № 11.
  • Аладова Р. Оперная поэтика Анатолия Богатырёва: Мифологема родного дома // Анатолий Васильевич Богатырёв. Личность. Творец, Учитель. К 90-летию со дня рождения. Сб. документов и статей. Мн.: БГАМ, 2005. С. 50 — 64.

Перыодыка:

  • Новые постановки Белорусского государственного театра оперы и балета // Сов. Белоруссия. 1938. 4 янв.
  • Кампазітар А. В. Багатыроў закончыў напісанне оперы // Чырв. Змена, 1938, 24 сак.
  • Ушакоў A. Каштоўны спектакль // ЛіМ. 1938. 3 верас.
  • Да пастаноўкі новай беларускай оперы // Звязда. 1939. 22 сак.
  • Опера «Дрыгва» в Киевском театре // Сов. Белоруссия. 1939. 28 марта.
  • Урадавы прагляд оперы // Звязда. 1939. 24 жніўн.
  • Друкер С. Удача кампазітара // ЛіМ. 1939. 3 верас.
  • Львоў M. «Дрыгва» // Звязда. 1939. 5 верас.
  • Нисневич И. «Дрыгва» // Сов. Белоруссия. 1939. 11 сент.
  • Виноградов В. Белорусская опера «Дрыгва» // Советское искусство, 1939, 29 сент.
  • Грубін Н. «У пушчах Палесся» // Звязда. 1940. 10 мая.
  • Поспех оперы «У пушчах Палесся» // Звязда. 1940. 12 чэрв.
  • Городинский В. «В пущах Полесья» // Правда. 1940. 13 июня.
  • Городинский В. «В пущах Полесья» // Сов. Белоруссия. 1940. 14 июня.
  • Шавердян А. «В пущах Полесья» // Известия. 1940. 14 июня.
  • Зяневіч У. Другое нараджэнне оперы // ЛіМ, 1980, 28 лістапада,
  • Первякова Н. Новае жыццё класічнага твора // ЛіМ, 1982, 10 снежня.

Дысертацыі:

  • Довнар Л. В. Опера «У пушчах Палесся» А. Богатырева. БГК, 1955. Науч. рук. Л. С. Мухаринская

Аўтарскія публікацыі:

  • Стварэнне оперы «Дрыгва» // ЛіМ, 1938, № 23
  • В пущах Полесья // Веч. Москва, 1940, 10 июня
  • Мая праца над операй // Звязда, 1940, 12 чэрв.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]