ФК Інтэрнасьянал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтэрнасьянал
Escudo do Sport Club Internacional.svg
Поўная назва Sport Club Internacional
Заснаваны 4 красавіка 1909
Горад Порту-Алегры, Бразілія
Стадыён Бейра-Рыу
Умяшчальнасць: 56 000
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Інтэрнасьянал» (парт.: Internacional) — бразільскі футбольны клуб з горада Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клуб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай з’яўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клуба чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». «Інтэрнасьянал» мае лакальнае дэрбі з іншым клубам з Порту-Алегры «Грэміу».

У 2006 годзе «Інтэрнасьянал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. У снежні таго ж года «Інтэр» атрымаў перамогу ў клубным чэмпіянаце свету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў іспанскую «Барселону». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амерыкі, аказаўшыся мацней за мексіканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьянал» першым сярод бразільскіх клубаў заваяваў Паўднёваамерыканскі кубак, другі па значнасці турнір кантыненту. Такім чынам, клуб стаў уладальнікам усіх існых на сёння міжнародных трафеяў паўднёваамерыканскага футболу. У 2010 годзе клуб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Энрыке Попэ з’яўляецца адным з братоў-фундатараў клуба

Фундатарамі клуба лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак не здолелі знайсці клуб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клубы, аднак абодва клубы былі прыватнымі, і ў іх выступалі толькі ігракі з нямецкім паходжаннем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на пасяджэнне 4 красавіка 1909 года з мэтай стварэння новага футбольнага клуба, які атрымаў назву «Інтэрнасьянал».

Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьянал», што тычыцца дактрыны клуба, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжання, нацыянапльнасці і сацыяльнага статусу.

Трэніроўкі ў новым клубе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьяналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азення цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёна «Грэміу», чым да арэны Бейра-Рыу, якая размяшчаецца на ўзбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».

18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клуба «Грэміу» на іх пляцоўцы. «Інтэрнасьянал» трываў паражэнне з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной з найлепшых каманд горада «Ваенным футбольным клубам» (парт.: Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клуб адсвяткаваў 12 кастрычніка 1909 года, абыграўшы ўсё той жа «Ваенны футбольны клуб» з лікам 2:1.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

1975, 1976, 1979
1992
1927, 1934, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944, 1945, 1947, 1947,
1948, 1950, 1951, 1952, 1953, 1955, 1961, 1969, 1970, 1971,
1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1981, 1982, 1983, 1984,
1991, 1992, 1994, 1997, 2002, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009
2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
2006
2006, 2010
2008
2007, 2011

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]