ФК Алімпа
ФК Алімпа | |
---|---|
Заснаваны | 15 кастрычніка 1910 |
Горад | |
Стадыён | Estadio Roberto Natalio Carminatti[d] |
Галоўны трэнер | |
Сайт | clubolimpo.com.ar (ісп.) |
«Алімпа» (ісп.: Club Olimpo) — аргенцінскі футбольны клуб з горада Баія-Бланка (правінцыя Буэнас-Айрэс).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У клубе культывуюцца пераважна два віды спорту - футбол і баскетбол. Прычым, горад Баія-Бланка - адзін з баскетбольных цэнтраў Аргенціны. Аднак у канцы 1990-х гадоў і футбольная каманда пачала паказваць высокія вынікі, прабіўшыся ў 2000 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі ў Прымеру Аргенціны. Пасля некалькіх вылетаў, каманда ў сезоне 2006/2007 выйграла абедзве стадыі (Апертуру і Клаўсуру) чэмпіянату Аргенціны ў Другім дывізіёне і вярнулася ў эліту на сезон 2007/2008, аднак зноў не пратрымалася там даўжэй за сезон.
У 2010 годзе Алімпа зноў выйграў Прымерэ B Насьёналь і вярнуўся ў элітны дывізіён, але там каманда здолела пратрымацца толькі два сезоны. З 2014 па 2018 год каманда з Баія-Бланкі зноў гуляла ў Прымеры.