ФК Арсенал Лондан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арсенал
Заснаваны

1886

Стадыён

Эмірэйтс, Лондан
Умяшчальнасць: 60 355

Прэзідэнт

Сцяг Вялікабрытаніі Сэр Джон Чыпс Кэсвік

Галоўны трэнер

Сцяг Францыі Арсен Венгер

Капітан

Сцяг Францыі Ларан Касельні

2015/16

02Сярэбраны прызёр 2 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Арсенал» (англ.: Arsenal Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, размяшчаецца на поўначы Лондана. Выступае ў англійскай Прэм'ер-лізе і з'яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Англіі. «Арсенал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 12 разоў выйграваў Кубак Англіі.

Клуб заснаваны ў 1886 годзе на паўднёвым усходзе Лондана. У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Хайберы» (англ.: Highbury) ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Хайберы» быў дамашняй арэнай «Арсенала» да жніўня 2006 года, калі клуб пабудаваў новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».

Арсенал правеў большую частку сваёй гісторыі ў Вышэйшым дывізіёне англійскага футбола, у 1992 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікам англійскай Прэм'ер-Лігі[1]. Таксама клуб з'яўляецца рэкардсменам па колькасці сезонаў, праведзеных запар у вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Англіі, пачынаючы з 1919 года[2].

У 2014 годзе часопіс Forbes надрукаваў рэйтынг самых дарагіх футбольных каманд свету, у якім «Арсенал» заняў 5 радок. Кошт клуба склаў $1,33 млрд[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1886 годзе працаўнікі завода Каралеўскага арсенала Вулвіч заснавалі каманду, якую цяпер аматары футбола ведаюць пад назвай «Арсенал». Новы калектыў спачатку не меў ні спецыяльнай вопраткі, ні ўласнага поля, ні нават назвы. Першапачаткова каманда назвалася «Дыял Сквер» (англ.: Dial Square), у гонар зброевай майстэрні ў Вулвічы, дзе і працавала большасць гульцоў. 11 снежня 1886 года будучыя «кананіры» правялі свой першы матч, у якім здабылі пераканаўчую перамогу з лікам 6:0. Сапернікам быў «Істэрн Вондэрэрс», клуб, які, як і большасць тагачасных каманд, ужо адышоў у гісторыю[4].

Неўзабаве каманда была перайменавана ў «Каралеўскі Арсенал». Пасля прыняцця клубам прафесійнага статусу яго ізноў перайменавалі ў «Вулвіч Арсенал». Фанатам клуб быў вядомы як Woolwich Reds. «Вулвіч Арсенал» уступіў у Футбольную Лігу ў 1893 годзе і стаў першай паўднёвай камандай, якая гэта зрабіла. Клуб стартаваў у Другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў Першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасць клуба стала прычынай нізкай наведвальнасці матчаў, што стала прычынай фінансавых праблем. У 1913 годзе (неўзабаве па вяртанні ў Другі дывізіён) клуб пераехаў на іншы бераг Тэмзы, каб заняць новую арэну — стадыён «Хайберы», размешчаны на поўначы Лондана. У выніку каманда адкінула частку «Вулвіч» з назвы ў наступным жа годзе. Сезон 1919 года «Арсенал» скончыў на 5-м месцы, але, тым не менш, быў пераведзены ў Першы дывізіён з-за фінансавых праблем «Тотэнхэма».

У 1925 годзе на пасаду галоўнага трэнера «Арсенала» быў прызначаны Герберт Чэпмен. Пад кіраўніцтвам Чэпмена ў 1924 годзе каманда «Хадэрсфілд Таўн» заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам звязаныя першыя поспехі «Арсенала». Яго рэвалюцыйныя тактыка і спосабы трэніроўкі, у спалучэнні з зорнымі ігракамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клубу стаць дамінуючым у 1930-х гадах. Паміж 1930 і 1938 гадамі «Арсенал» выйграў у Першым дывізіёне 5 разоў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Англіі, хоць Чэпмен і не ўбачыў усіх гэтых дасягненняў, бо памёр у 1934 годзе ад пнеўманіі.

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2007 год «Arsenal FC» на 100 % належаў кампаніі «Arsenal Holdings», якой валодалі:[5]

  • 24,1 % — Дэні Фішман (англ.: Danny Fiszman)
  • 15,9 % — Ніна Брасуэл-Сміт (англ.: Nina Bracewell-Smith)
  • 14,58 % — «Red and White Holding»
  • 14,4 % — Рычард Кар (англ.: Richard Carr)
  • 12,19 % — Стэн Кронке (англ.: Stan Kroenke)
  • 9,99 % — «Granada Media Group»
  • 2,7 % — «Lansdowne Partners»
  • меней 1 % — Пітэр Хіл-Вуд (англ.: Peter Denis Hill-Wood)

Астатнія акцыі абарочваюцца на спецыялізаванай біржы «PLUS Markets».

У жніўні 2007 года кампанія «Red and White Holding» абвясціла пра куплю ў Дэвіда Дэйна 14,58 % акцый «Arsenal Holdings» за 75 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Кампанія «Red and White Holding» належыць расійскаму мільянеру Алішэру Усманаву і яго партнёру Фархаду Мошыры ў роўных долях, па 50 %.[5]

19 верасня 2007 года стала вядома, што кампанія «Red and White Holding» выкупіла яшчэ 6,5 % акцый «Arsenal Holdings» за 35 млн фунтаў стэрлінгаў, давёўшы агульную колькасць сваіх акцый да 21 %[7]. Пазней, у верасні, гэтая кампанія набыла яшчэ 2 % акцый, засяродзіўшы ў сваіх руках 23 % акцый[8]. Станам на 22 лютага 2008 года доля акцый Усманава складала ўжо 24,2 %[9]. А яшчэ праз год доля акцый Усманава перавысіла 25 %, што дазволіла яму, пры жаданні, накладаць вета на рашэнні сходу акцыянераў.[10]

У сакавіку 2009 года амерыканскі бізнесмен Стэн Кронке набыў частку акцый Дэні Фізмана і аўтаматычна стаў другім па памерах акцыянерам каманды. Аднак, ужо ў маі таго ж года ў СМІ пачалі з'яўляцца паведамленні пра тое, што Стэн Кронке стаў найбуйнейшым акцыянерам «Арсенала». Ён набыў акцыі, якія належылі сям'і Кар, і тым самым давёў сваю долю да 28,3 %.[11] А ў красавіку 2011 года Кронке ужо меў 62,89 %.[12] Неабходна адзначыць, што Стэн Кронке, набываючы акцыі «Арсенала», пазбягаў сустрэч з прэсай і не спяшаўся раскрываць свае планы наконт каманды. З-за гэта новы ўласнік атрымаў ад фанатаў «кананіраў» мянушкі «маўчун» і «маўклівы Стэн».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2016 года

Пазіцыя Імя Год нараджэння
3 Сцяг Англіі Аб Кіран Гібс 1989
4 Сцяг Германіі Аб Пер Мертэзакер (віцэ-капітан) 1984
5 Сцяг Бразіліі Аб Габрыел Паўліста 1990
6 Сцяг Францыі Аб Ларан Касельні Капітан каманды 1985
7 Сцяг Чылі Нап Алексіс Санчэс 1988
8 Сцяг Уэльса ПА Ааран Рэмзі 1990
10 Сцяг Англіі ПА Джэк Уілшыр 1992
11 Сцяг Германіі ПА Месут Озіль 1988
12 Сцяг Францыі Нап Аліўе Жыру 1986
13 Сцяг Калумбіі Бр Давід Аспіна 1988
14 Сцяг Англіі Нап Тэа Уолкат 1989
15 Сцяг Англіі Нап Алекс Окслейд-Чэмберлен 1993
16 Сцяг Англіі Аб Роб Холдынг 1995
17 Сцяг Нігерыі Нап Алекс Івобі 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Сцяг Іспаніі Аб Нача Манрэаль 1986
19 Сцяг Іспаніі ПА Санці Касорла 1984
21 Сцяг Англіі Аб Калум Чэймберс 1995
23 Сцяг Англіі Нап Дэні Уэлбек 1990
24 Сцяг Іспаніі Аб Эктар Бельерын 1995
25 Сцяг Англіі Аб Карл Джэнкінсан 1992
27 Сцяг Германіі Нап Серж Гнарбы 1995
28 Сцяг Коста-Рыкi Нап Хаэль Кэмпбел 1992
29 Сцяг Швейцарыі ПА Граніт Джака 1992
33 Сцяг Чэхіі Бр Петр Чэх 1982
34 Сцяг Францыі ПА Франсіс Каклен 1991
35 Сцяг Егіпта ПА Махамед Эль-Нені 1992
Сцяг Японіі Нап Такума Асана 1994

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя[правіць | правіць зыходнік]

¹ Разделены тытул

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Ліга чэмпіёнаў УЕФА

  • 02Сярэбраны прызёр Фіналіст (1): 2006

Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА

  • 01Чэмпіён Уладальнік (1): 1994
  • 02Сярэбраны прызёр Фіналіст (2): 1980, 1995

Кубак ярмарак

  • 01Чэмпіён Уладальнік (1): 1969/70

Кубак УЕФА

  • 02Сярэбраны прызёр Фіналіст (1): 2000

Суперкубак УЕФА

  • 02Сярэбраны прызёр Фіналист (1): 1994

Найбольш значныя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

   

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.soccerbase.com/tournaments/tournament.sd?comp_id=1
  2. http://www.arseweb.com/other/records.html
  3. Самые дорогие футбольные клубы мира-2014: рейтинг Forbes. 12.05.2014
  4. Б. Белтон «Первые „Канониры“. „Арсенал“ от Пламстеда до Хайбери», FC Arsenal.com, 2011. — 167 с.
  5. 5,0 5,1 Сімакоў Д., Федорынова Ю., Піліпаў І., Ражкоў А. Гол Усманова // Ведомости, № 163 (1937) 31 жніўня 2007(руск.) 
  6. РІА «Росбизнесконсалтинг», «Расійскі мільярдэр стаў саўладальнікам лонданскага „Арсенала“», 31 жніўня 2007.(руск.) 
  7. Крампец Г. Усманаў блякуе клуб Arsenal // Ведомости, № 176 (1950), 19 верасня 2007(руск.) 
  8. «Кампанія Усманава павялічыла сваю доля ва ўладанні „Арсеналам“ да 23 працэнтаў», 28 верасня 2007 (руск.) 
  9. «Усманаў стаў найбуйным акцыянерам „Арсенала“», 22 лютага 2008(руск.) 
  10. Усманов стал крупнейшим акционером «Арсенала». 22 февраля 2008 года
  11. Kroenke raises stake in Arsenal, 1 May
  12. Венгер: «Средний возраст нашей команды 23 года». 16 апреля 2011
  13. 13,0 13,1 Да 1992 года вышэйшым дывізіёнам англійскага футбола быў Першы дывізіён Футбольнай лігі; зараз ім з'яўляецца Прэм'ер-ліга. Другім дывізіёнам у іерархіі футбольных ліг Англіі да 1992 года быў Другі дывізіён, а зараз ім з'яўляецца Чэмпіянат Футбольнай лігі.
  14. Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead, thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009(англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]