ФК Арэса Любань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэса Любань
ФК Любань.jpg
Горад Любань, Беларусь
Стадыён ДЮСШ
Умяшчальнасць: 1603
Галоўны трэнер Мікалай Ахрамюк
Чэмпіянат Другая ліга
2023 12 месца ў Мінскім дывізіёне

«Арэса» — беларускі футбольны клуб з горада Любань. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х гадоў клуб з Любані пад назвай «Арэса» ўдзельнічаў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2000-х гадах каманда пад назвай «Любань» выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе займала месцы пераважна ў ніжняй частцы табліцы. У 2014 годзе «Любань» заваявала срэбраныя медалі абласнога першынства і на наступны год заявілася ў Другую лігу, дзе заняла 16-месца з 20. Прапусціўшы турнір у 2016 годзе, у сезоне 2017 «Любань» зноў далучылася да Другой лігі.

Перад сезонам 2018 каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступлення ў турніры[1]. У 2020 годзе «Любань» выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей зноў далучылася да Другой лігі. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што каманда з Любані пад назвай «Арэса» вяртаецца ў Другую лігу[2].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1992—1995: «Арэса»
  • 2002—2022: «Любань»
  • з 2023: «Арэса»

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 13 15 3 5 7 20–22 11 1/32 фіналу
1992/93 Трэцяя (Д3) 6 30 14 5 11 60–57 33 1/8 фіналу
1993/94 Трэцяя (Д3) 12 34 11 5 18 48–71 27
1994/95 Трэцяя — А (Д3) 11 22 4 4 14 19–50 12
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 10 20 2 2 16 17–59 8
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 18 5 3 10 30–35 18
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 10 24 5 5 14 34–63 20
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 22 2 3 17 28–53 9
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 6 14 4 3 7 29–46 15
Фінальны этап 11 14 7 4 3 34–31 25
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 7 18 4 1 11 21–37 13
Фінальны этап 13 20 8 2 10 38–41 26
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 11 26 8 3 15 42–66 27
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 10 24 8 2 14 49–70 26
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 13 26 6 8 12 52–62 26
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці, другая ліга (Д5) 4 14 7 2 5 31–24 23
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 3 18 10 1 7 38–27 31
Фінальны этап 2 14 9 1 4 31–19 28
2015 Другая — Б (Д3) 8 18 5 1 12 19–41 16 1/32 фіналу
Матчы за 15 месца[A] 16 2 0 0 2 0–12
2017 Другая (Д3) 11 26 6 3 17 34–87 21 1/32 фіналу
2020 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 7 16 5 0 11 27–46 15
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 10 20 3 1 16 28–75 10 1/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 19 1 1 0 0 3–0
2023 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 6 14 4 3 7 20–31 15
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 12 2 0 1 1 2–5
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «АК Ждановічы» (Мінск), які заняў 8 месца ў групе А (0:9, 0:3 — тэхнічнае паражэнне).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]