ФК Ашмяны-БДУФК

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ашмяны-БДУФК
ФК Ашмяны-БДУФК (2019).gif
Расфарміраваны 2021
Горад Ашмяны, Беларусь
Стадыён ФАК
Умяшчальнасць: 525
Чэмпіянат Першая ліга
2020 10 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Ашмяны-БДУФК» — былы беларускі футбольны клуб з Ашмян.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года клуб выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, дзе займаў месцы ў ніжняй палове табліцы.

У пачатку 2015 года мінскі клуб «Славянін», шукаючы магчымасць пераехаць у іншы горад, здолеў дамовіцца аб пераездзе з кіраўніцтвам Ашмян. У выніку, у Другую лігу замест «Славяніна» была заяўлена каманда «Ашмяны». Каманда была ўкамплектавана пераважна былымі ігракамі «Славяніна», таксама ў яе склад быў запрошаны шэраг мясцовых футбалістаў. Галоўным трэнерам «Ашмян» стаў былы трэнер «Славяніна» Васіль Смірных. У сезоне 2015 «Ашмяны» адразу сталі адным з лідараў сваёй падгрупы А, аднак у выніку занялі трэцяе месца і выйшлі ў фінальны раўнд, дзе не здолелі ўзняцца вышэй за пяты радок.

У пачатку 2016 года, пасля спынення існавання першалігавай «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4» ад павышэння «Ашмянам» было прапанавана месца ў Першай лізе, на што каманда адказала згодай[1]. Аднак, замацавацца ў Першай лізе не атрымалася — каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Улетку шэраг ігракоў «Ашмян» быў абвінавачаны ў арганізацыі дагаворных матчаў, яны былі выключаны з каманды, склад якой у выніку абнавіўся больш чым напалову. Восенню 2016 года галоўным трэнерам замест Васіля Смірных стаў Антуан Маёраў, але і ён не здолеў выратаваць каманду ад апошняга месца і вылету ў Другую лігу.

Сезон 2017 каманда, якая дапоўніла назву «Ашмяны» да «Ашмяны-БДУФК», пачала ў Другой лізе са штрафам у 5 ачкоў за ўдзел ігракоў у дагаворных матчах у папярэднім сезоне. Пачатак атрымаўся няўдалым — «Ашмяны» саступілі асноўным канкурэнтам і ўскладнілі сабе барацьбу за высокія месцы. Аднак пазней каманда набрала абароты і стала перамагаць у адным матчы за другім, нярэдка з разгромным лікам. У выніку «Ашмяны» неўзабаве апынуліся ў верхняй частцы табліцы і, разграміўшы ў апошнім туры «Любань» з лікам 12:1, занялі трэцяе месца. Пры гэтым нападнік «Ашмян» Дзмітрый Купнеўскі з 31 голам стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2018 «Ашмяны» таксама былі адным з фаварытаў Другой лігі, але даволі хутка адсталі ад «Руха» і «Крумкачоў» і былі вымушаны змагацца за трэцяе месца. Доўгі час паспяхова ўтрымліваючы трэці радок, у канцы сезону ашмянская каманда прапусціла наперад рэчыцкі «Спадарожнік» і фінішавала чацвёртай. У сезоне 2019 «Ашмяны-БДУФК» доўгі час вялі барацьбу за першынство з дзяржынскім «Арсеналам», у выніку каманда стала другой і выйшла ў Першую лігу.

У 2020 годзе, запрасіўшы некалькіх вопытных ігракоў, «Ашмяны-БДУФК» сталі серадняком Першай лігі і ў выніку скончылі сезон на 10-м месцы. Аднак, у пачатку 2021 года стала вядома, што з-за фінансавых цяжкасцей каманда не выступіць у Першай лізе і спыніць існаванне. Новая каманда з Ашмян, складзеная пераважна з мясцовых ігракоў, была заяўлена ў Другую лігу ў сезоне 2021.

Грамадскае аб’яднанне «Футбольны клуб «Ашмяны» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі[2] з лістапада 2021 года па рашэнні Гродзенскага абласнога суда. У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным судзе прайшло пасяджэнне пра прымусовае прызначэнне ліквідатара грамадскага аб’яднання. Ён мусіць завяршыць справы арганізацыі.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007—2013: «Ашмяны»
  • 2014: «Факел»
  • 2015—2016: «Ашмяны»
  • 2016—2020: «Ашмяны-БДУФК»

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 11 30 9 4 17 41–66 31
2008 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 12 28 8 5 15 37–73 29
2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 10 20 3 0 17 21–68 9
2010 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 10 20 2 5 13 24–58 11
2011 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 9 24 8 4 12 56–51 28
2012 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 11 22 4 1 17 26–66 13
2013 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 14 26 2 4 20 27–97 10
2014 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 10 18 1 1 16 17–62 4
2015 Другая — А (Д3) 3 18 9 5 4 38–19 32 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 5 141 5 4 5 22–20 19 Атрыманне месца ў Першай лізе
2016 Першая (Д2) 14 26 2 2 22 15–64 72 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу
2017 Другая (Д3) 3 26 18 3 5 100–27 523 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 4 28 18 1 9 82–33 55 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 2 28 23 2 3 99–24 71 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2020 Першая (Д2) 10 26 6 8 12 35–43 26 1/16 фіналу Спыненне існавання
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 13—15.
  • 2 Вынік матча «Ашмяны» — «Прамень» (3:3) быў ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
  • 3 З каманды знята 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]