ФК Бастыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бастыя
Поўная назва Sporting Club de Bastia
Заснаваны 1905
Горад Бастыя, Францыя
Стадыён Арман Сезары
Умяшчальнасць: 16 480
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Нацыянальны дывізіён 3
2017/18 2 месца ў групе D
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бастыя» (фр.: Bastia) — французскі футбольны клуб з горада Бастыя. Заснаваны ў 1905 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (1981).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спартыўны клуб «Бастыя» быў заснаваны ў 1905 годзе швейцарскім эмігрантам па прозвішчы Руш (ням.: Ruesch). Першым прэзідэнтам клуба стаў Эміль Брандызі.

Статус прафесійнага клуб атрымаў у 1965 годзе, і тады ж пачаў выступы ў Лізе 2. Правёўшы тры нядрэнных сезоны, каманда ў 1968 годзе атрымала перамогу ў розыгрышы Лігі 2 і права выступаць у Лізе 1. Першы сезон адзначыўся складанай, але паспяховай барацьбой за выжыванне і стаў пачаткам дзесяцігоддзя, якое шматлікімі лічыцца лепшым у гісторыі клуба. У 1972 годзе «Бастыя» дайшла да фінала Кубка Францыі, дзе з лікам 1:2 саступіла «Марселю». Выхад у фінал нацыянальнага кубка дазволіў карсіканцам у наступным сезоне дэбютаваць у еўракубках, гэта значыць у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Зрэшты далёка прайсці «Бастыі» не атрымалася: у першым жа раўндзе каманда атрымала паражэнне па суме двух матчаў (0:0, 1:2) ад мадрыдскага «Атлетыка».

У 1977 годзе «Бастыя» дабілася права гуляць у Кубку УЕФА, дэбют у якім апынуўся куды больш удалым. Карсыканцы паслядоўна выбілі лісабонскі «Спортынг», «Ньюкасл Юнайтэд», «Тарына» (які перамаглі з лікам 3:2 у гасцях, перапыніўшы іхную двухгадовую серыі без паразаў у хатніх гульнях), а таксама «Карл Цэйс» і «Грасхопер», толькі ў фінале саступіўшы нідэрландскаму ПСВ (0:0, 0:3).

Першы матч фіналу праходзіў 26 красавіка 1978 года на стадыёне «Арман Сезары». Нягледзячы на дажджышча, югаслаўскі арбітр не адважыўся перанесці гульню, і матч, які праходзіў з перавагай гаспадароў, скончыўся нулявой нічыёй.

У матчы ў адказ, 9 мая, роўнасць у ліку захоўвалася да 24-й хвіліны, калі Вілі ван дэ Керкгоф адкрыў лік. У другой палове сустрэчы ПСВ правёў яшчэ два галы і аформіў сваю перамогу. Карсіканцы спісалі паражэнне на беспрэцэдэнтную стомленасць: за 6 дзён, якія папярэднічалі гэтаму матчу яны правялі 3 гульні ў чэмпіянаце.

Гэты фінал застаецца пакуль самым значным поспехам «Бастыі». У 2005 годзе з вылету клуба ў Лігу 2 у «Бастыі» пачаўся крызіс. Паводле вынікаў сезону 2009/10 каманда вылецела ў трэці дывізіён — Нацыянальны. У сезоне 2010/11 клуб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне і вярнуўся ў Лігу 2, а на наступны год заняў першае месца ў Лізе 2 і выйшаў у найвышэйшую лігу.

Па выніках сезону 2016/17 «Бастыя» страціла месца ў Лізе 1, а пазней з-за фінансавых праблем была пазбаўлена прафесійнага статуса і адпраўлена ў Нацыянальны дывізіён 3 — пяты па рангу дывізіён Францыі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]