ФК Вікторыя Мар’іна Горка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Беларусь Мар’іна Горка)
Вікторыя Мар’іна Горка
Выява лагатыпа
Заснаваны 1990
Горад Мар’іна Горка, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 2 000[1]
Галоўны трэнер Сяргей Дубаенка
Чэмпіянат Другая ліга
2023 9-12 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Вікторыя» — беларускі футбольны клуб з горада Мар’іна Горка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным коледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 годзе выйграла першынство БССР сярод прафсаюзных каманд. У камандзе гуляў такі вядомы ігрок, як Алег Чарняўскі. Трэнерам быў Анатоль Усенка[2][3].

1990-я[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе была заснавана каманда пад назвай «Беларусь». Клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэнне рэгламенту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя ігрокі, як Аляксандр Зубкоўскі (пазней спартыўны дырэктар БАТЭ) і Аляксандр Чысты[4][5].

У 1996 годзе клуб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энергія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасля сезона 1997 клуб спыніў сваё існаванне.

У чэмпіянаце вобласці[правіць | правіць зыходнік]

Пазней клуб стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 года асноўнай камандай раёна стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 «Зорка» зноў трапіла ў чэмпіянат вобласці. У сезоне 2014 каманда атрымала выніковае чацвёртае месца.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2014 года было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Галоўным трэнерам каманды стаў Васіль Матусевіч, яго памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 года «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[6]. Сезон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, па выніках якога каманда атрымала выніковы сёмы радок.

У сезоне 2016, нягледзячы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамог у другой палове сезона, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9-е месца з 13. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку Рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю.

У сезоне 2017 каманда выступала паспяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сезона 2018 «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сезон на восьмым месцы з 15. Сезон 2019 атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе змяніліся тры трэнеры, праз клуб прайшло шмат ігракоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала 11-й.

У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваё групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клуб здолеў выйсці з Мінскага дывізіёна ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноў вышла ў плэй-оф і на гэты раз дайшла да паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацвёртае месца.

Па выніках сезона 2022 «Вікторыя» атрымала магчымасць ісці ў Першую лігу і першапачаткова мела намер туды заявіцца[7], аднак у студзені 2023 года клуб паведаміў, што застанецца ў Другой лізе[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990—1993: «Беларусь» (Мар’іна Горка)
  • 1996—1997: «Энергія-ЦЭЦ-5» (Мар’іна Горка)
  • 1997: «Энергія-ЦЭЦ-5» (Дружны)
  • 2000—2003: «Зорка» (Мар’іна Горка)
  • 2004: «Зорка-Тарпеда» (Мар’іна Горка)
  • 2005: «МПП-Зорка» (Мар’іна Горка)
  • 2010: «Зорка-Еўрарэспект» (Пухавіцкі раён)
  • 2011: «Зорка» (Пухавіцкі раён)
  • 2012: «Зорка-ЖКГ» (Пухавіцкі раён)
  • 2013—2014: «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» (Пухавічы)
  • з 2015: «Вікторыя» (Мар’іна Горка)

Склад каманды[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2023‎ года.

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Раман Бабаеў 1992
31 Беларусь Бр Дзмітрый Захарэвіч 2002
Беларусь Бр Васіль Далідовіч 1996
6 Беларусь Аб Артур Кірэеў 2002
18 Расія Аб Дзмітрый Вавілаў 1986
19 Беларусь Аб Вадзім Мігаленя 2000
20 Беларусь Аб Іван Прахарэнка 1998
Беларусь Аб Уладзіслаў Лагун 2004
Беларусь Аб Дзмітрый Навумчык 1991
4 Беларусь ПА Дзмітрый Сіняўскі 1998
5 Беларусь ПА Пётр Зыль 1994
7 Беларусь ПА Сяргей Тарчыла 1993
8 Беларусь ПА Мікіта Макараў 1997
10 Беларусь ПА Антон Новік 1998
11 Беларусь ПА Фарух Шарыпаў 1994
13 Беларусь ПА Міхаіл Лухвіч 2003
Паз. Імя Нар.
14 Беларусь ПА Максім Гумінскі 1993
21 Беларусь ПА Андрэй Баярын 1997
23 Беларусь ПА Аляксей Кісялёў 1989
55 Беларусь ПА Іван Шарко 2003
99 Беларусь ПА Мікалай Давыдзенка (у арэндзе з «Макслайна») 2003
Беларусь ПА Дзяніс Галацукаў 1998
Беларусь ПА Дзяніс Лях 1995
Беларусь ПА Віталь Пліско 1994
Беларусь ПА Павел Сёмкін 1993
Беларусь ПА Фёдар Цішкевіч 2003
9 Беларусь Нап Сяргей Лізуноў 1998
15 Беларусь Нап Сяргей Кучмель 1998
24 Беларусь Нап Уладзіслаў Жалевіч 2006
26 Беларусь Нап Аляксандр Еўтуховіч 2001
Беларусь Нап Андрэй Панасік 1992

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 14 15 3 5 7 15–26 11 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 12 30 10 6 14 37–42 26 1/16 фіналу
1993/94 Другая (Д2) Выключана з чэмпіянату за паўторнае парушэнне рэгламенту
1996 Трэцяя — Б (Д3) 8 26 9 3 14 34–48 30
1997 Трэцяя — А (Д3) 12 26 6 5 15 30–62 23
2000 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 20 12 3 5 46–28 39
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 18 16 0 2 59–13 48
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 24 18 4 2 63–20 58
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 22 15 1 6 52–32 46
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 24 8 4 12 47–49 28
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 26 11 5 10 57–54 38
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 7 26 10 5 11 38–45 38
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 24 4 4 16 28–56 16
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Б (Д4) 2 18 10 4 4 44–27 34
Чэмпіянат Мінскай вобласці — фінальны раўнд (Д4) 4 14 6 3 5 29–25 21
2015 Другая — А (Д3) 2 18 10 4 4 32–23 34 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 7 14[A] 4 2 8 13–25 14
2016 Другая (Д3) 9 24 8 4 12 49–63 28 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 7 26 13 5 8 46–31 44 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 36–50 35 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 11 28 8 3 17 41–59 27 1/32 фіналу
2020 Другая — Група B (Д3) 5 20 9 4 7 43–37 31 1/64 фіналу
Матчы за 9 месца 10 2 0 0 2 4–12
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 3 20 13 3 4 59–32 42 1/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 5 1 1 0 0 1–0
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 2–6
2022 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 2 14 11 0 3 61–14 33 1/64 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Матчы за 1—4 месцы (Д3) 2 3 1 1 1 3–3
Другая — плэй-оф (Д3) 4 7 2 1 4 15–16
2023 Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) 1 14 12 1 1 55–14 37 1/32 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Фінальны этап (Д3) 2 10 7 1 2 18–12 22
Другая — Фінальны этап — Група 1 (Д3) 3 3 1 1 1 7–5 4
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 1—1—6, розніца мячоў 5—16.

Міжнародныя кубкі[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Городской, Марьина горка (руск.). Афіцыйны сайт АБФФ. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2018.
  2. Бывшие футболисты встретились с учащимися колледжа (руск.). Пухавіцкія навіны (18 красавіка 2019). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  3. а б З футболам — праз усё жыццё . news.21.by (14 чэрвеня 2018). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  4. Зубковский Александр Эдуардович (руск.). Афіцыйны сайт БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2019.
  5. http://infootball.by/post/16895343688168
  6. На сегодняшний день подать заявку для участия в чемпионате второй лиги готовы 14 команд (руск.). football.by (2 лютага 2015). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  7. "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (руск.). football.by (18 лістапада 2022). Праверана 27 студзеня 2023.
  8. Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 27 студзеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]