ФК Дзятлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Белая Русь Дзятлава)
Дзятлава
Горад Дзятлава, Беларусь
Стадыён «Колас»
Галоўны трэнер Уладзімір Ганчар
Чэмпіянат Другая ліга
2023 5 месца ў Гродзенскім дывізіёне

«Дзятлава» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Дзятлава Гродзенскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час каманда з Дзятлава выступала ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці пад назвай «Белая Русь». У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Белая Русь» далучылася да Другой лігі. У маі 2021 года Дзятлаўскі агракомплекс стаў уладальнікам клуба, з-за чаго быў праведзены рэнэймінг і клуб пачаў называцца «Граніт-Агра».

15 жніўня 2021 года клуб адмовіўся ад удзелу ў матчы 15-га тура з «Астраўцом», у выніку чаго клубу было залічана тэхнічнае паражэнне[1].

У пачатку сезона 2022 каманда змяніла назву на «Дзятлава».

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) 13 24 0 1 23 16–90 1 1/128 фіналу
2022 Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) 6 18 7 3 8 34–39 24 1/128 фіналу
2023 Другая — Гродзенскі дывізіён — Усход (Д3) 1 12 10 1 1 51–20 31 1/128 фіналу
Другая — Гродзенскі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 5 10 2 3 5 17–25 9

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]