ФК Бенфіка Лісабон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенфіка
Мянушкі «Benfiquistas»
«Aguias» («Арлы»)
«Perdedores» («Няўдачнікі»)
«Encarnados» («Чырвоныя»)
«Glorioso» («Слаўныя»)
Заснаваны 1904
Горад
Стадыён Эштадыу да Луш
Умяшчальнасць: 65 647
Прэзідэнт Руй Кошта[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бенфіка» (парт.: Benfica) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЕФА (1983).

«Бенфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клубаў Партугаліі разам з «Порту» і «Спортынгам». Да таго ж, клуб ніводнага разу не пакідаў вышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бенфіка» стала першым клубам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паражэнняў у сезоне, у чэмпіянаце 1972/73, а таксама адзіным клубам Еўропы, які паўтарыў гэты поспех у сезоне 1977/78. Таксама клуб з’яўляецца адзіным партугальскім клубам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах еўрапейскіх клубных турніраў. Характэрна, што ў адрозненне ад большасці еўрапейскіх клубаў, заўзятары «Бенфікі» самі ўтрымліваюць клуб і кіруюць ім з моманту яго заснавання. Таксама «Бенфіка» займае 22-е месца ў спісе самых заможных каманд планеты, з гадавым абаротам у 111,1 млн еўра[1][2].

Прынцыповымі для «Бенфікі» з’яўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футбола як «Класіка» (парт.: O Clássico). Таксама клуб праводзіць вельмі прынцыповыя матчы супраць «Спортынга», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабона.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Украіна Бр Анатоль Трубін 2001
3 Іспанія Аб Альвара Карэрас 2003
4 Партугалія Аб Антоніу Сілва 2003
5 Бразілія Аб Марату 2001
6 Данія Аб Александэр Ба 1997
7 Бразілія ПА Давід Нерыс 1997
8 Нарвегія ПА Фрэдрык Аўрснес 1995
9 Бразілія Нап Артур Кабрал 1998
10 Турцыя ПА Аркун Кёкчу 2000
11 Аргенціна Нап Анхель Дзі Марыя 1988
14 Іспанія Аб Хуан Бернат 1993
19 Данія Нап Каспер Тэнгстэт 2000
20 Партугалія ПА Жуан Марыу 1993
Паз. Імя Нар.
24 Партугалія Бр Самуэл Суарыш 2002
25 Аргенціна Нап Джанлука Прэсціяні 2006
27 Партугалія ПА Рафа Сілва 1993
30 Аргенціна Аб Нікалас Атамендзі (капітан) 1988
32 Аргенціна Нап Бенхамін Рольхейсер 2000
36 Бразілія Нап Маркус Леанарду 2003
44 Партугалія Аб Тамаш Араужу 2002
45 Японія Бр Леа Какубо 2001
47 Партугалія ПА Тыягу Гавея 2001
61 Партугалія ПА Фларэнтыну Луіш 1999
75 Партугалія Бр Андрэ Гоміш 2004
87 Партугалія ПА Жуан Невіш 2004

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]