ФК Бока Хуніярс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бока Хуніярс
Boca Juniors logo18.svg
Поўная назва Club Atlético Boca Juniors
Мянушкі Xeneizes, Boquita
Заснаваны 3 красавіка 1905
Горад Буэнас-Айрэс
Стадыён Бамбанера, Буэнас-Айрэс
Умяшчальнасць: 49 000
Прэзідэнт Хорхэ Амор Амеаль[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера
2021 4 месца
Сайт bocajuniors.com.ar(ісп.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Hinchada de Boca desplegando sus telones.JPG

«Бока Хуніярс» (ісп.: Club Atlético Boca Juniors) ― аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. Адзін з самым тытулаваных і папулярных футбольных клубаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і з’яўляецца рэкардсменам па гэтаму паказчыку, сярод іх — шэсць Кубкаў Лібертадорэс і тры Міжкантынентальных кубка. Клуб 33 разы станавіўся чэмпіёнам Аргенціны, што з’яўляецца другім паказчыкам у краіне пасля «Рывер Плэйт». Супрацьстаянне з гэтым клубам завецца Суперкласіка, якое збірае шмат гледачоў ва ўсім свеце і з’яўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

«Бока» заняла 12 радок у спісе найлепшых клубаў XX стагоддзя паводле версіі ФІФА. Таксама клуб уваходзіць у спіс найлепшых 20 клубаў паводле версіі IFFHS [1], і шэсць разоў займаў першы радок у штомесяцовай версіі гэтага спіса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 красавіка 1905 года пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клуб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпаці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасля некалькіх гадзін дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаванне праекту ў Пласа-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэння клуба.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Аргенціны (34):
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А)
    • 2015, 2016/17, 2017/18, 2019/20

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2 Аргенціна Аб Факунда Ранкалья 1987
3 Аргенціна Аб Агустын Сандэс 2001
4 Аргенціна Аб Нікалас Фігаль 1994
6 Аргенціна Аб Маркас Роха (капітан) 1990
7 Аргенціна Нап Эсекіель Себальяс 2002
8 Аргенціна Аб Гільерма Фернандэс 1991
9 Аргенціна Нап Дарыа Бенедэта 1990
10 Парагвай ПА Оскар Рамера 1992
11 Аргенціна ПА Марцін Паера 1998
13 Аргенціна Бр Хаўер Гарсія 1987
14 Аргенціна ПА Эстэбан Ралон 1995
17 Перу Аб Луіс Адвінкула 1990
18 Калумбія Аб Франк Фабра 1991
19 Аргенціна Аб Валентын Барка 2004
20 Аргенціна ПА Хуан Рамірэс 1993
Паз. Імя Нар.
22 Калумбія Нап Себасцьян Вілья 1996
23 Аргенціна ПА Дыега Гансалес 1988
25 Аргенціна Бр Серхіа Рамера 1987
27 Аргенціна Нап Нікалас Арсіні 1994
29 Арменія Нап Нарберта Брыяска 2002
32 Аргенціна ПА Агустын Альмендра 2000
33 Аргенціна ПА Алан Варэла 2001
35 Аргенціна Аб Наўэль Хенес 2003
36 Аргенціна ПА Крысціян Медына 2002
38 Аргенціна Нап Луіс Васкес 2001
39 Аргенціна Аб Габрыэль Аранда 2001
41 Аргенціна Нап Лука Лангоні 2003
57 Аргенціна Аб Марсела Вайгант 2000
Аргенціна Нап Брэндан Картэс 2001

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Panorama La Bombonera (Buenos Aires, Argentina) looking east.jpg