ФК Вердэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вердэр
SV-Werder-Bremen-Logo.svg
Поўная назва Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V.
Заснаваны 4 лютага 1899
Горад Брэмен, Германія
Стадыён Везерштадыян
Умяшчальнасць: 42 100
Прэзідэнт Марка Бодэ
Галоўны трэнер Флорыян Кофельт
Чэмпіянат Бундэсліга
2017/18 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вердэр» (ням.: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клуб з горада Брэмен. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Германіі (1965, 1988, 1993, 2004), шасціразовы пераможца Кубка Германіі (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЕФА (2009).

Клуб быў заснаваны 4 лютага 1899 года як «Fußballverein Werder»[1] групай з шаснаццаці прафесійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартыўнага абсталявання[2]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вердэр» налічвае 39 100 членаў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля шматлікіх рэгіянальных поспехаў і заваёваў кубка, яго першы нацыянальны поспех прыйшоў з перамогай у Кубку Германіі ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсліга, Брэмен стаў чэмпіёнам яе другога сезону ў 1965 годзе.

Клуб пакінуў Бундэслігу ў 1980 годзе на адзін сезон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамогаў: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Германіі «Вердэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным еўрапейскім Кубку Кубкаў Брэмен таксама быў паспяховы і перамог яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вердэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Германіі быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.

У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхен», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнера Томаса Шаафа. Брэмен перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клуб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.

У 2004 годзе, праз пяць гадоў пасля прыходу Томаса Шаафа, «Вердэр» заваяваў свой чацвёрты тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 ачкоў наперад і мела дзве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вердэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Ледзь пазней клуб перамог каманду з Другой Бундэслігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Германіі. Гэта быў пяты кубак у гісторыі клуба. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Германіі).

У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЕФА, але прайграла ў авертайме данецкаму «Шахцёру» з лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Германіі ў леверкузенскага «Баера» з лікам 1:0, заваяваўшы шосты кубак у сваёй гісторыі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Сцяг Чэхіі Бр Іржы Паўленка 1992
16 Сцяг Германіі Бр Міхаэль Цэтэрэр 1995
27 Сцяг Грэцыі Бр Стэфанас Капіна 1994
33 Сцяг Чэхіі Бр Яраслаў Дробны 1979
40 Сцяг Германіі Бр Лука Плогман 2000
Абаронцы
2 Сцяг Швецыі Аб Фелікс Бейма 1998
3 Сцяг Італіі Аб Лука Кальдзірола 1991
5 Сцяг Швецыі Аб Людвіг Аўгустынсан 1994
13 Сцяг Сербіі Аб Мілаш Велькавіч 1995
15 Сцяг Германіі Аб Себасцьян Лангкамп 1988
18 Сцяг Фінляндыі Аб Ніклас Мойсандэр 1985
23 Сцяг Чэхіі Аб Тэадор Гебрэ Селасіе 1986
32 Сцяг Аўстрыі Аб Марка Фрыдль 1998
36 Сцяг Германіі Аб Торэ Якабсен 1997
39 Сцяг Германіі Аб Ян-Ніклас Бестэ 1999
Паўабаронцы
6 Сцяг Германіі ПА Кевін Мёвальд 1993
7 Сцяг Аўстрыі ПА Флорыян Кайнц 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
11 Сцяг Косава ПА Мілат Рашыца 1996
14 Сцяг Германіі ПА Оле Койпер 1997
17 Сцяг Турцыі ПА Нуры Шахін 1988
22 Сцяг Германіі ПА Фін Бартэльс 1987
25 Сцяг Грэцыі ПА Атанасіяс Пецас 1991
30 Сцяг Нідэрландаў ПА Дэві Класен 1993
34 Сцяг Германіі ПА Жан-Мануэль Мбом 2000
35 Сцяг Германіі ПА Максіміліян Эгештайн 1996
44 Сцяг Германіі ПА Філіп Баргфрэдэ 1989
Нападнікі
4 Сцяг Перу Нап Клаўдзіа Пісара 1978
8 Сцяг Японіі Нап Юя Асако 1990
9 Сцяг Аўстрыі Нап Марцін Гарнік 1987
10 Сцяг Германіі Нап Макс Крузэ 1988
19 Сцяг ЗША Нап Джош Сарджэнт 2000
20 Сцяг ЗША Нап Аран Ёхансан 1990
24 Сцяг Германіі Нап Яганес Эгештайн 1998
47 Сцяг Гамбіі Нап Усман Манэ 1997

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]