ФК Вест Хэм Юнайтэд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вест Хэм Юнайтэд
Лагатып
Поўная назва West Ham United Football Club
Мянушкі Малатабойцы
Заснаваны 1895
Горад Лондан, Англія
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасць: 60 000
Уладальнік Дэйвід Саліван[d] і Дэйвід Голд[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2020/21 6 месца
Сайт whufc.com(англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ХIХ стагоддзе. Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

ХХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 50-я гады ХХ стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 70-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка Лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 90-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм'ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Польшча Бр Лукаш Фаб’янскі 1985
2 Новая Зеландыя Аб Уінстан Рыд 1988
3 Англія Аб Аарон Крэсуэл 1989
4 Францыя Аб Курт Зума 1994
5 Чэхія Аб Уладзімір Цоўфал 1992
7 Украіна Нап Андрэй Ярмоленка 1989
8 Іспанія ПА Пабла Фарнальс 1996
9 Англія ПА Мічэл Антоніа 1990
10 Аргенціна ПА Мануэль Лансіні 1993
13 Францыя Бр Альфонс Арэаля 1993
15 Англія Аб Крэйг Доўсан 1990
16 Англія ПА Марк Нобл Капітан каманды 1987
20 Англія Нап Джэрад Боўэн 1996
21 Італія Аб Анджэла Агбона 1988
22 Алжыр ПА Саід Бенрахма 1995
23 Францыя Аб Іса Дыяп 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
24 Англія Аб Раян Фрэдэрыкс 1992
25 Англія Бр Давід Марцін 1986
26 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Аб Артур Масуаку 1993
28 Чэхія ПА Томаш Соўчак 1995
31 Англія Аб Бен Джонсан 2000
35 Ірландыя Бр Дарэн Рэндалф 1987
41 Англія ПА Дыклан Райс 1999
42 Англія Аб Эджы Эліс 2001
45 Ірландыя Нап Адэміпа Адубека 2002
50 Шатландыя Аб Гарысан Эшбі 2001
54 Ірландыя ПА Конар Ковентры 2000
56 Англія Аб Эмануэл Лангела 2000
75 Англія Аб Джамал Баптыст 2003
Чэхія ПА Алекс Крал 1998
Харватыя Нап Нікола Улашыч 1997

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]