ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вулверхэмптан Уондэрэрс
Поўная назва Wolverhampton Wanderers F.C.
Мянушкі Wolves (Воўкі), The Wanderers (Вандроўнікі)
Заснаваны 1877
Горад Вулверхэмптан, Англія
Стадыён Муленью
Умяшчальнасць: 30 852
Уладальнік Fosun International[d]
Галоўны трэнер Нуну Эшпірыту Санту
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2018/19 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» (англ.: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Вулверхэмптан, Уэст Мідлендс. Першапачаткова клуб называўся «Сент-Люкс», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Святога Лукі Гары Беркрафт. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзідэнтам клуба з’яўляецца легендарны спявак гурта «Led Zeppelin» — Роберт Плант.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канец XIX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» быў заснаваны ў 1877 годзе над назвай «Сент-Лю» дырэктарам школы Святога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазней клуб яшчэ некалькі разоў змяняў назву, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клуб прыняў удзел у першым сезоне Футбольнай лігі. Заняўшы трэцяе месца, выйшаў ў фінал Кубка Англіі, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе і па сённяшні дзень. А ў 1893 годзе клуб атрымаў свой першы трафей, у фінале кубка Англіі быў пераможаны «Эвертан».

Пачатак XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У далейшым у клуба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе і зусім пакінула вышэйшы дывізіён англійскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі не лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой ​​другі Кубак Англіі. У 1923 годзе «Вулверхэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо ў наступным сезоне «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клубу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Вулверхэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве і паступова стаў адным з лепшых клубаў Англіі. У 1939 годзе клуб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Англіі, але прайграў «Портсмуту» з лікам 4:1.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на студзень 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Ірландыя Аб Мэт Доэрці 1992
6 Партугалія ПА Бруну Жардан 1998
7 Партугалія Нап Педру Нету 2000
8 Партугалія ПА Рубен Невіш 1997
9 Мексіка Нап Рауль Хіменес 1991
10 Партугалія Нап Даніел Падэнсі 1995
11 Партугалія Бр Руй Патрысью 1988
12 Францыя ПА Энза Луаадзіс 2000
15 Францыя Аб Вілі Балі 1991
16 Англія ПА Конар Коўдзі Капітан каманды 1993
17 Англія ПА Морган Гібс-Уайт 2000
18 Партугалія ПА Дыёгу Жота 1996
19 Іспанія Аб Хоні Кастра 1994
21 Англія Бр Джон Радзі 1986
26 Англія ПА Тэйлар Перы 2001
27 Марока ПА Рамен Саіс 1990
28 Партугалія ПА Жуан Матынью 1986
Пазіцыя Імя Год нараджэння
29 Партугалія Аб Рубен Вінагры 1999
30 Эквадор Нап Леанарда Кампана 2000
32 Бельгія ПА Леандэр Дэндонкер 1995
37 Іспанія ПА Адама Траарэ 1996
39 Уэльс ПА Тэры Тэйлар 2001
40 Азербайджан Нап Рэнат Дадашоў 1999
49 Англія Аб Макс Кілман 1997
54 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Оўэн Атасаві 2001
57 Германія ПА Мерытан Шабані 1999
59 Данія Аб Оскар Буур 1998
66 Партугалія ПА Флавіу Крыштаван 1997
68 Англія ПА Люк Кандл 2002
74 Швейцарыя ПА Мінь-Янь Янь 1995
77 Уэльс ПА Чэм Кэмпбел 2002
Гана Аб Філ Афасу-Ае 1991
Нігерыя Нап Брайт Энабахар 1998

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]