ФК Газавік Віцебск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Газавік
Заснаваны 2002
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён ЦСК (штучнае поле)
Умяшчальнасць: 800
Галоўны трэнер Дзмітрый Пятроў
Чэмпіянат Другая ліга
2023 13-16 месцы

«Газавік» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Віцебска. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2002 годзе, выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам вобласці, а ў 2009, 2011, 2014 і 2020 гадах — уладальнікам Кубка Віцебскай вобласці.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Газавік» далучыўся да Другой лігі, дзе атрымаў упэўненую перамогу ў Віцебскім дывізіёне і другі раз запар стаў чэмпіёнам вобласці. У плэй-оф жа віцебская каманда па выніку дзвюх сустрэч саступіла «Асіповічам» (1:1, 1:2) і выбыла з далейшай барацьбы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Віцебскі дывізіён — Усход (Д3) 1 10 10 0 0 53–4 30 1/32 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3) 1 10 7 2 1 37–9 23
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 1 1 2–3
2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 2 18 15 2 1 53–12 47 1/16 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 4–5
2023 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 1 18 15 2 1 63–10 47 1/32 фіналу
Другая — Фінальны этап — Група 4 (Д3) 4 3 0 0 3 1–12 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]