ФК Галатасарай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Галатасарай Стамбул)
Галатасарай
Galatasaray Sports Club Logo.png
Поўная назва Galatasaray Spor Kulúbú
Заснаваны 20 кастрычніка 1905
Горад Стамбул, Турцыя
Стадыён Цюрк Тэлеком Арэна
Умяшчальнасць: 52 650
Уладальнік Галатасарай[d]
Прэзідэнт Дурсун Эзбек[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Галатасарай» (турэцк.: Galatasaray) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Заснаваны ў 1905 годзе. 23-разовы чэмпіён Турцыі, 18-разовы ўладальнік Кубка Турцыі. Уладальнік Кубка УЕФА (2000). Галатасарай з’яўляецца адным з трох еўрапейскіх клубаў, якія калі-небудзь дасягнулі перамогі ў чатырох спаборніцтвах за адзіны сезон, гэта значыць клуб дамогся перамогі ў Кубку УЕФА, Суперкубку УЕФА, чэмпіянаце і Кубку Турцыі ў 2000 годзе. Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чырвоны і жоўты. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Цюрк Тэлеком Арэна», які мае ўмяшчальнасць у 52 650 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Першы фотаздымак «Галатасарая». 1905 год

«Галатасарай» быў заснаваны восенню 1905 года групоўкай студэнтаў як футбольны клуб. Першым прэзідэнтам клуба быў Алі Самі Ен. У сваю першую гульню клуб атрымаў перамогу над камандай «Кадзі-Кеўі» з лікам 2:0. Першапачаткова ўдзельнікі клуба склалі некалькі назоваў каманды, аднак было вырашана, што яе імя будзе «Галатасарай».

Назва Галатасарай паходзіць ад назвы Галатасарайскага ліцэя, які ў сваю чаргу бярэ сваю назву ад Галацкай палацавай імператарскай школы (турэцк.: Galata Sarayı Enderûn-u Hümâyûn), імені зыходнай школы, якая была заснавана ў 1481 годзе, і якая ў сваю чаргу ўзяла сваю назву ад найблізкай сярэдневяковай генуэзскай калоніі Галаты. Галатасарай, непасрэдна, перакладаецца як «Галатаў палац».

На думку даследчыка Чэма Атабеяглу, «Галатасарай» атрымаў сваю назву пасля аднаго са сваіх першых матчаў. У ім «Галатасарай» перамог з лікам 2:0 клуб «Рум» і гледачы назвалі каманду пераможцаў «Джэнтэльмены Галацкага (у сэнсе гарадскога) палаца» (турэцк.: Galata Sarayı efendileri), і, пасля гэтага інцыдэнту, яны і перанялі гэта імя і сталі называць свой ​​клуб «Галатаў Сарай». У 1905 годзе ў часы Асманскай імперыі, не існавала ніякіх заканадаўчых вызначэнняў асацыяцыі, таму клуб і не быў здольны мець афіцыйную рэгістрацыю, але, пасля таго, як у 1912 годзе ўсё ж такі з’явіўся закон аб асацыяцыях, клуб быў зарэгістраваны на законных падставах.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Маляўнічы перфоманс на арэне

Хатнім стадыёнам для «Галатасарая» з’яўляецца сучасная шматфункцыянальная «Цюрк Тэлеком Арэна», размешчаная ў раёне Шышла горада Стамбул. Умяшчальнасць арэны складае 52 650 гледачоў. Пераезд з «Алі Самі Ен» быў задуманы з мэтай змяніць састарэлы стадыён на новую сучасную арэну, якая задавальняе ўсім патрабаванням гранда турэцкага футбола. У канцы 2007 года пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў быў закладзены падмурак новага стадыёна. Гэтая падзея адбылося 13 снежня 2007 года. Кошт будаўніцтва склаў 128 млн еўра[1].

У 2008 годзе Турэцкая футбольная федэрацыя вырашыла падаць заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года ў сябе ў краіне, пазней і на правядзенне чэмпіянату Еўропы 2020 года[2]. Гэтае рашэнне пацягнула ўнесці папраўкі ў праект стадыёна, каб ён мог адпавядаць правядзенню матчаў паўфінальнай стадыі кантынентальнага першынства па стандартах УЕФА. Правы на назву стадыёна былі прададзены найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Türk Telekom тэрмінам на 10 гадоў за 100,5 млн долараў.

Урачыстае адкрыццё «Цюрк Тэлеком Арэны» адбылося 15 студзеня 2011 года таварыскім матчам паміж футбольнымі клубамі «Галатасарай» і «Аякс». Матч завяршыўся з лікам 0:0. Пачынаючы з 1933 года, больш чым праз 77 гадоў была выканана запаветная мара шматлікіх мільёнаў прыхільнікаў клуба. Першы афіцыйны матч «Галатасарая» на новай арэне прыйшоўся на гульню супраць «Сівасспора», якая скончылася перамогай гаспадароў з лікам 1:0. Першы гол на новай арэне быў забіты абаронцам зборнай Турцыі Серветам Чэтынам. 18 сакавіка 2011 года ў матчы супраць «Фенербахчэ» быў усталяваны сусветны рэкорд шуму на спартыўных арэнах у дэцыбелах. Ён склаў 131,76 дб і патрапіў у «кнігу рэкордаў Гінэса»[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Уругвай Бр Фернанда Муслера (капітан) 1986
5 Турцыя ПА Эюп Айдын 2004
6 Калумбія Аб Давінсан Санчэс 1996
7 Турцыя Нап Керэм Акцюркаглу 1998
8 Германія ПА Керэм Дэмірбай 1993
9 Аргенціна Нап Маўра Ікардзі 1993
10 Бельгія Нап Дрыс Мертэнс 1987
14 Кот-д’Івуар Нап Вільфрыд Заа 1992
17 Германія Аб Дэрык Кён 1999
18 Турцыя ПА Беркан Кутлу 1998
19 Турцыя Бр Гюнай Гювенч 1991
20 Бразілія ПА Тэтэ 2000
22 Марока ПА Хакім Зіеш 1993
Паз. Імя Нар.
23 Турцыя Аб Каан Айхан 1994
25 Данія Аб Віктар Нельсан 1998
27 Партугалія ПА Сержыу Алівейра 1992
34 Уругвай ПА Лукас Тарэйра 1996
42 Турцыя Аб Абдзюлкерым Бардакджы 1994
50 Турцыя Бр Янкат Йылмаз 2004
53 Турцыя ПА Барыш Йылмаз 2000
56 Турцыя ПА Баран Дэміраглу 2005
72 Турцыя ПА Алі Турап Бюльбюль 2005
81 Турцыя ПА Хамза Акман 2004
91 Францыя ПА Тангі Ндамбеле 1996
92 Кот-д’Івуар Аб Серж Ар’е 1992
95 Бразілія Нап Карлус Вінісіус 1995

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]