ФК Стэнлес Пінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК ДЮСШ-3-Стэнлес Пінск)
Стэнлес Пінск
ФК Стэнлес Пінск.gif
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён Акадэмія футбола
Галоўны трэнер Андрэй Лясюк
Чэмпіянат Другая ліга
2023 4 месца
Сайт fc.stanles.by (руск.)

«Стэнлес» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каманда з’явілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду для ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футбола, якая была адкрыта ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі ігракамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы.

У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сезон 2018[1], і ў красавіку каманда не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[2].

У лютым 2019 года стала вядома, што ў Другую лігу ў сезоне 2019 збіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[3]. У выніку, аднак, каманда далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама папоўніў шэраг вопытных ігракоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сезон 2019 на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда змяніла назву на «Стэнлес»[4]. Захаваўшы асноўных ігракоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку са сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 года, нягледзячы на магчымасць павышэння ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сезоне 2021 «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Нягледзячы на магчымасць пасля адмовы іншых каманд заявіцца ў Першую лігу, пінскі клуб вырашыў застацца ў Другой лізе, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым, а ў 2023 годзе спыніўся на чацвёртным радку.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — СДЮШАР-3
  • 2019 — «ДЮСШ-3-Стэнлес»
  • з 2020 — «Стэнлес»

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
79 Беларусь Бр Міхаіл Перац 2005
99 Беларусь Бр Багдан Кіслоў 2004
2 Беларусь Аб Уладзіслаў Ганчар 2005
3 Беларусь Аб Міхаіл Галаўко 1996
4 Беларусь Аб Уладзіслаў Увараў 1995
5 Беларусь Аб Ігар Курган (капітан) 1991
8 Беларусь Аб Данііл Шпакоўскі 2003
13 Беларусь Аб Алег Вакуліч 1992
14 Беларусь Аб Данііл Казека 2005
97 Беларусь Аб Аляксандр Ладыга 2000
Беларусь Аб Валерый Залеўскі 1999
Беларусь Аб Яўген Каляда 2000
7 Беларусь ПА Дзмітрый Малашчыцкі 1996
Паз. Імя Нар.
10 Беларусь ПА Алег Курган 1996
11 Беларусь ПА Антон Байко 1996
12 Беларусь ПА Данііл Валадзько 2004
15 Беларусь ПА Раман Цярлецкі 2004
17 Беларусь ПА Кірыл Кірылка 2006
19 Беларусь ПА Станіслаў Куліна 1996
77 Беларусь ПА Кірыл Чэпкі 1999
88 Беларусь ПА Дзмітрый Хаміцэвіч 1986
Беларусь ПА Мікалай Каляда 1998
9 Беларусь Нап Мікіта Бацвінка 2004
20 Беларусь Нап Максім Галавач 2004
Беларусь Нап Віталь Рушніцкі 1990

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 14 26 3 0 23 21–101 9 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 6 28 14 4 10 51–47 46 1/64 фіналу
2020 Другая — А (Д3) 3 20 13 4 3 61–24 43 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 6 10[A] 1 3 6 9–18 6
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 14 12 2 0 78–7 38 1/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 6 2 3 1 8–7 9 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 6 7 2 2 3 15–13
2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 12 12 0 0 93–10 36 1/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 10 8 0 2 36–12 24 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 6 7 1 3 3 21–12
2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3) 1 18 17 1 0 117–8 52 1/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 2 6 3 3 0 13–7 12
Другая — Фінальны этап — Група 2 (Д3) 2 3 1 1 1 7–6 4
Другая — плэй-оф (Д3) 4 5 2 1 2 13–10
  1. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—0—5, розніца мячоў 4—12.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пинская СДЮШОР-3, скорее всего, не выступит во второй лиге (руск.). by.tribuna.com.
  2. Вторая лига 2018. С "Крумкачами" их будет 15 (руск.). football.by (3 красавіка 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  3. Во второй лиге может появиться команда из Пинска (руск.). football.by (16 лютага 2019). Праверана 21 лістапада 2023.
  4. Пинский клуб второй лиги сменил название и логотип (ФОТО) (руск.). football.by (22 студзеня 2020). Праверана 21 лістапада 2023.