ФК Дняпро Дніпро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дняпро Днепрапятроўск
Поўная назва

укр.: Футбо́льний Клуб Дніпро́ Дніпро

Мянушкі

укр.: Дніпряни (Дняпране)
укр.: Синьо-біло-блакитні (Сіне-бела-блакітныя)

Заснаваны

1918

Горад

Дніпро, Украіна

Стадыён

Дняпро-Арэна, Дніпро
Умяшчальнасць: 31 003

Галоўны трэнер

Дзмітрый Міхайленка (в. а.)

Чэмпіянат

Прэм'ер-ліга

2016/17

11 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Дняпро» (укр.: Футбо́льний Клуб Дніпро́ Дніпро́) — украінскі футбольны клуб з горада Дніпро. Заснаваны ў 1918 годзе. Двухразовы чэмпіён СССР, уладальнік Кубка СССР (1989). Адзін з лідараў украінскага футбола. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Дняпро-Арэна», які быў адмыслова пабудаваны да чэмпіянату Еўропы 2012 года, які праходзіў у Польшчы і Украіне і які здольны змясціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Метэор», які быў пабудаваны яшчэ ў 1966 годзе.

Клуб традыцыйна мае блакітныя і белыя колеры. Найлепшым бамбардзірам клуба за ўсе часы з'яўляецца Алег Пратасаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1918—1968[правіць | правіць зыходнік]

Каманда была заснавана ў 1918 годзе і называлася «БПІТ» (Бранскі працоўны індустрыяльны тэхнікум). Тэхнікум знаходзіўся ў падпарадкаванні Бранскага завода, цяпер ААТ «Днепрапятроўскі металургічны завод імя Пятроўскага». Каманда ўдзельнічала ў першынстве Екацярынаслава, якое праводзілася ў тыя гады. Пазней, калі пачалася грамадзянская вайна, каманда спыніла сваё існаванне, але ў 1923 годзе адрадзілася пры фабрычна-заводскім вучылішчы, а неўзабаве цалкам перайшла пад апеку завода.

У 1925 годзе яна прадстаўляла Днепрапятроўскі металургічны завод імя Г. І. Пятроўскага і называлася «Петравец». У той час каманда выступала ў першынствах горада, якія праводзіліся двойчы на год (вясной і восенню). Першы поспех «Петравец» святкаваў у 1927 годзе, калі стаў пераможцам вясновага першынства. Але ў наступным годзе ў каманды быў правальны сезон і яна доўга не дамагалася ніякіх поспехаў.

У 1936 годзе «Петравец» атрымаў новую назву «Сталь». З гэтага года ў чэмпіянатах СССР і розыгрышах Кубка краіны сталі прымаць удзел не зборныя каманды гарадоў, рэспублік, а калектывы спартыўных таварыстваў. У першым чэмпіянаце СССР, які адбыўся ўвесну 1936 года, прынялі ўдзел калектывы толькі трох найбуйнейшых гарадоў краіны — Масквы, Ленінграда і Кіева. Гораду Днепрапятроўску далі толькі два месцы: днепрапятроўскае «Дынама» стала адзіным украінскім прадстаўніком у групе «Б», а ў групе «Г» прыняла ўдзел «Сталь». У 1936 годзе «Сталь», бараніла гонар завода імя Пятроўскага, гуляла ў першынстве Украіны сярод калектываў фізкультуры, а таксама ў першым розыгрышы Кубка СССР. У стартавым матчы гэтага турніру ў 1/64 фіналу на сваім полі яна перамагла каманду Бараноўскага фарфоравага завода з лікам 10:0. У 1937 годзе каманда заняла ў групе «Г» 9 месца, на наступны год у групе «Б» — 15 месца. Пасля вайны ў 1946 годзе значна абноўленая «Сталь» прыняла ўдзел у чэмпіянаце СССР. Гуляла яна ў паўднёвай падгрупе і заняла 12 месца.

У наступным годзе каманда выступала лепш, чаму спрыяла аб'яднанне з днепрапятроўскай камандай «Дынама». «Сталь» заняла 4 месца ў другой падгрупе ўкраінскай зоны. У 1948 годзе быў зроблены яшчэ адзін крок наперад. У падгрупе «А» гэтай жа зоны каманда выйшла на другі радок у турнірнай табліцы. Аднак выйсці ў лігу наймацнейшых «Сталь» тады не здолела.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

СССР[правіць | правіць зыходнік]

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Украіны Бр Аляксей Баштаненка 1994
2 Сцяг Малдовы Аб Александру Улад 1989
3 Сцяг Украіны Аб Уладзімір Адамюк 1991
4 Сцяг Украіны ПА Сяргей Краўчанка 1983
8 Сцяг Украіны Аб Уладзімір Палёвы 1985
9 Сцяг Украіны ПА Юрый Вакулка 1997
10 Сцяг Украіны Нап Уладзіслаў Качаргін 1996
12 Сцяг Украіны Бр Андрэй Лунін 1999
13 Сцяг Украіны Бр Данііл Кучар 1997
14 Сцяг Украіны Аб Яўген Чабярачка 1983
15 Сцяг Украіны Нап Арцём Доўбік 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Сцяг Украіны Нап Дзяніс Баланюк 1997
23 Сцяг Украіны ПА Яўген Чаберка 1998
25 Сцяг Украіны ПА Ігар Когут 1996
29 Сцяг Украіны ПА Руслан Ратань Капітан каманды 1981
33 Сцяг Азербайджана Аб Дзмітрый Нагіеў 1995
39 Сцяг Украіны Аб Аляксандр Сваток 1994
71 Сцяг Украіны Аб Максім Лапыронак 1995
77 Сцяг Украіны Бр Дзяніс Шэліхаў 1989
87 Сцяг Украіны Нап Алег Кажушко 1998
99 Сцяг Украіны ПА Максім Лунёў 1998

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]