ФК Дэрбі Каўнці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэрбі Каўнці
Заснаваны 1884
Горад
Стадыён Прайд Парк Стэдзіум, Дэрбі
Умяшчальнасць: 33 597
Уладальнік Мэл Морыс[d]
Прэзідэнт Мэл Морыс
Галоўны трэнер Фрэнк Лэмпард
Чэмпіянат Чэмпіёншып
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Дэрбі Каўнці» (англ.: Derby County FC; англійскае вымаўленне: i/ˈdɑrbi ˈkaʊnti/) — англійскі футбольны клуб з горада Дэрбі ў графстве Дэрбішыр. Двухразовы чэмпіён Англіі па футболе (у сезонах 1971/72 і 1974/75), уладальнік Кубка Англіі (1946) і Суперкубка Англіі (1975). Адзін з 12 клубаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі Англіі) (у сезоне 1888/89).

Гісторыя клуба[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Дэрбі Каўнці» быў заснаваны ў 1884 годзе, як адгалінаванне Дэрбішырскага крыкетнага клуба, ў спробе забяспечыць гульцам і заўзятарам цікавасць спортам у час зімняга перыяду, а таксама забяспечыць крыкетнаму клубу дадатковы даход. Неўзабаве клуб стаў адным з заснавальнікаў футбольнай лігі ў 1888 годзе. Першы матч «Дэрбі» ў лізе быў на выездзе з «Болтанам» і скончыўся 6:3 на карысць гасцей.

Да Другой сусветнай вайны лепшым вынікам каманды быў паўфінал Кубка Англіі ў 1939 годзе.

У сезоне 1976/77 «Дэрбі Каўнці» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, ірландская каманда «Фін Харпс» была абыграна ў Кубку УЕФА з лікам 12:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]