ФК Жлобін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жлобін
Лагатып
Заснаваны 2003
Расфарміраваны 2016
Горад Жлобін, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнер Міхаіл Торап
Чэмпіянат Другая ліга
2015 12 месца

«Жлобін» — былы беларускі футбольны клуб з горада Жлобін, заснаваны ў 2003 годзе. У пачатку 2016 года з-за фінансавых праблем не заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі і спыніў існаванне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1994—1996 клуб са Жлобіна пад назвай «Энергія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 быў заснаваны клуб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 клуб выступаў даволі паспяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэнне, а ў 2007 дайшоў да 1/8 фінала Кубка Беларусі. Але з-за фінансавых цяжкасцяў у пачатку 2008 клуб адмовіўся працягваць выступленне ў Кубку. У 2008 замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдэрам Другой лігі. У сезоне 2013 каманда выступіла даволі паспяхова, атрымаўшы выніковы чацвёрты радок.

2014[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2014 каманда пачала паспяхова, хутка захапіўшы лідарства ў групе А. Пазней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Оршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Поспех «Жлобіна» у многім быў звязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які забіў за сезон 38 мячоў. У ліпені 2014 у рамках падрыхтоўкі каманды да Першай лігі была прынята новая эмблема клуба[1].

Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю паспяховую серыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клуб не атрымаў ніводнай перамогі і ў выніку апусціўся на шосты радок.

2015[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сезону 2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцей пакінула значная колькасць ігракоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клуб выдаў правальны старт, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнера каманды заняў ветэран клуба Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымаўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанцы на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны стыкавы матч супраць «Коласа» каманда не паехала, а ў хатнім саступіла 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце.

2016[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2016 года «Жлобін» з-за фінансавых праблем вырашыў адмовіцца ад ўдзелу ў Другой лізе[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016[3]. У выніку, клуб спыніў існаванне.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1994—1996: «Энергія»
  • 2003—2007: «Камунальнік»
  • з 2008: «Жлобін»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/95 Трэцяя - Б (Д3) 4 22 13 3 6 45–32 29
1995 Трэцяя - Б (Д3) 5 12 6 1 5 19–14 19
1996 Трэцяя - Б (Д3) 11 26 8 3 15 34–45 27
2003 Другая (Д3) 6 22 9 4 9 26–18 31 1/32 фінала
2004 Другая (Д3) 7 24 12 4 8 34–22 40 1/32 фінала
2005 Другая (Д3) 8 26 9 8 9 31–32 35 1/32 фінала
2006 Другая (Д3) 4 32 23 5 4 79–21 74 1/16 фінала
2007 Другая (Д3) 4 30 18 8 4 67–26 62 1/8 фінала
2008 Другая (Д3) 15 30 5 8 17 26–57 23 1/32 фінала
2009 Другая (Д3) 10 26 7 6 13 28–43 27 1/16 фінала
2010 Другая (Д3) 14 34 10 4 20 48–74 34 1/32 фінала
2011 Другая (Д3) 13 30 7 3 20 38-74 24 1/32 фінала
2012 Другая (Д3) 10 36 16 3 17 53-66 51 1/16 фінала
2013 Другая (Д3) 4 24 13 2 9 47-48 41 1/16 фінала
2014 Другая — А (Д3) 2 22 17 3 2 76–18 54 1/32 фінала Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 6 141 4 3 7 19–26 15
2015 Другая — А (Д3) 6 18 9 1 8 35–37 28 1/32 фінала
Матчы за 13 месца2 12 2 0 0 2 2–6 Спыненне існавання
  • 1 Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 0—2—6, розніца мячоў 5—18.
  • 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «Колас» (Баранавіцкі раён), які заняў 6 месца ў групе Б (0:3 — тэхн., 2:3).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]