ФК Андэрдог Чысць

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Забудова Чысць)
Jump to navigation Jump to search
Андэрдог Чысць
Лагатып
Заснаваны 1998[1]
Горад Чысць, Беларусь
Стадыён «Школьны»
Умяшчальнасць: 500
Галоўны трэнер Дзяніс Мятліцкі
Чэмпіянат Другая ліга
2018 15 месца ў Першай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Андэрдог» — беларускі футбольны клуб з пасёлка Чысць (Маладзечанскі раён). Заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб «Забудова» быў заснаваны ў 1998 годзе ў горадзе Маладзечна і заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі як фарм-клуб «Маладзечна». Аднак, яшчэ падчас сезону 1998 каманда перадыслакавалася ў пасёлак Чысць. «Забудова» выступала ў Другой лізе да 2003, пасля чаго перайшла ў чэмпіянат Мінскай вобласці пад назвай «Камунальнік». У 2007 клуб атрымаў назву «Забудова-2007», а ў 2009 выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці. У 2011 годзе, калі прадпрыемства «Забудова» стала таксама спонсарам каманды «Маладзечна», існавала магчымасць аб'яднання двух клубаў, але ў выніку маладзечанскі клуб проста змяніў назву на «Забудова».

У пачатку 2016 года клуб пад назвай «Забудова-Строй» заявіўся ў Другую лігу[2]. Як і раней, капітанам каманды застаўся 55-гадовы Мікалай Мятліцкі[3]. «Забудова-Строй» прайшла сезон у сярэдзіне табліцы, падпіраючы прэтэндэнтаў на медалі, і атрымала выніковае 6-е месца з 13. У пачатку 2017 года клуб змяніў назву на «Чысць». Пасля няўдалага пачатку сезону 2017 «Чысць» хутка замацавалася сярод лідараў Другой лігі, і ўлетку, перагнаўшы «Клецк», апынулася на другім радку. Упэўнена правёўшы чэмпіянат, каманда за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу, атрымаўшы выніковае другое месца.

У сезоне 2018 каманда захавала асноўных ігракоў, трохі ўзмацніўшыся маладымі футбалістамі з Першай лігі і дубляў каманд Вышэйшай лігі. Нягледзячы на тое, што «Чысць» шмат забівала ў Першай лізе, рэдкія нічыі часцей змяняліся разгромнымі паражэннямі, у выніку каманда хутка апынулася ўнізе табліцы. Улетку склад каманды значна абнавіўся, у арэнду было ўзята шмат ігракоў з дубля мінскага «Дынама», аднак вынікі каманды істотна не палепшыліся. Прайграўшы ў 27-м туры (за тры туры да фінішу) асноўным канкурэнтам «Баранавічам» (1:2), «Чысць» датэрмінова заняла апошняе месца і выбыла ў Другую лігу.

У красавіку 2019 года каманда змяніла назву на «Андэрдог». Спонсарам каманды стаў бізнесмен Аляксей Ерамчук, склад быў сабраны ў асноўным з былых дублёраў клубаў Вышэйшай лігі[4].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1998: «Забудова» Маладзечна
  • 1998—2003: «Забудова» Чысць
  • 2004—2005: «Камунальнік» Чысць
  • 2006: «Забудова» Чысць
  • 2007—2014: «Забудова-2007» Чысць
  • 2015—2016: «Забудова-Строй» Чысць
  • 2017—2018: «Чысць»
  • з 2019: «Андэрдог» Чысць

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на май 2019 года[5].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Вячаслаў Камінскі 1988
16 Сцяг Беларусі Бр Андрэй Лабудзеў 1998
3 Сцяг Беларусі Аб Алег Чэпа 1997
11 Сцяг Беларусі Аб Яўген Марозаў 1995
14 Сцяг Беларусі Аб Павел Чэхаў 1999
23 Сцяг Беларусі Аб Антон Новікаў 1995
99 Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Гайдукевіч 1995
2 Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Галацукаў 1998
3 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Ляўковіч 1981
5 Сцяг Беларусі ПА Іван Прахарэнка 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
6 Сцяг Беларусі ПА Максім Чыжэўскі 1998
7 Сцяг Беларусі ПА Мікалай Мятліцкі 1960
8 Сцяг Беларусі ПА Павел Богуш 1996
10 Сцяг Беларусі ПА Сяргей Новік 1993
13 Сцяг Беларусі ПА Мікіта Мятліцкі 1995
17 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Кашэўскі 1994
69 Сцяг Беларусі ПА Фёдар Вілюга 1996
70 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Бялевіч 1995
77 Сцяг Беларусі ПА Яўген Будай 1996
9 Сцяг Беларусі Нап Сяргей Тарчыла 1993

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1998 Другая — А (Д3) 7 26 13 4 9 31–19 43
1999 Другая — А (Д3) 7 24 11 7 6 25–19 40 1/16 фіналу
2000 Другая — А (Д3) 11 22 5 3 14 29–35 18 1/8 фіналу
2001 Другая (Д3) 13 34 12 5 17 38–58 41 1/32 фіналу
2002 Другая (Д3) 9 24 8 3 13 24–52 27
2003 Другая (Д3) 7 22 8 2 12 24–34 26 1/16 фіналу
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 24 10 3 11 48–32 33
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 22 8 5 9 37–36 29
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 3 14 6 3 5 35–27 21
Фінальны этап 8 14 2 2 10 22–50 8
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 6 18 9 1 8 33–32 28
Фінальны этап 8 20 16 0 4 55–16 48
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 26 18 4 4 65–21 58
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 24 18 2 4 79–24 56
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 26 9 9 8 51–41 36 1/32 фіналу
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 26 9 4 13 55–62 31
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 24 7 1 16 50–73 22
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 7 18 8 1 9 55–62 25
Стыкавыя матчы за 13-е месца 14 Няяўка на гульню з «Капылём» (0:3)
2015 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 26 10 4 12 67–72 34
2016 Другая (Д3) 6 24 9 6 9 37–37 33 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 2 26 20 2 4 81–27 62 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 15 28 1 7 20 30–89 10 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]