ФК Зборная ТФ Гомель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зборная ТФ Гомель
Лагатып
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён Гомсельмаш
Чэмпіянат Другая ліга
2017 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт

«Зборная ТФ»беларускі футбольны клуб з горада Гомель. У 2017 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе з’явілася грамадскае аб’яднанне «Тэрыторыя футбола», якое арганізоўвала футбольныя і міні-футбольныя турніры сярод аматараў у розных гарадах Беларусі. У красавіку 2017 года на базе гомельскага міні-футбольнага клуба «Авангард» была створана каманда, якая па запрашэні БФФ далучылася да Другой лігі чэмпіянату Беларусі пад назвай «Зборная ТФ»[1][2]. Дэбютны сезон у Другой лізе каманда скончыла на 12-м месцы з 14.

Перад сезонам 2018 каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступлення ў турніры[3].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 12 26 4 5 17 32–80 17 1/32 фінала

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]