ФК Клецк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клецк
ФК Клецк.jpg
Горад

Клецк, Беларусь

Стадыён

Гарадскі
Умяшчальнасць: 1000

Дырэктар

Юрый Дземух

Галоўны трэнер

Міхал Дземянцей

Чэмпіянат

Другая ліга

2017

4 месца

«Клецк» — беларускі футбольны клуб з Клецка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19921994 клецкі клуб гуляў у Другой лізе пад назвамі «Хімік», «Вікторыя» і «Рада». Пазней стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвамі «Камунальнік» і «Дарожнік». У 2008 годзе ў Другую лігу быў заяўлены асобны клуб «Клечаск», у той час «Клецк» працягваў выступаць у абласным першынстве.

У 2014 годзе, ужо пасля таго як «Клечаск» спыніў існаванне, «Клецк» перайшоў у Другую лігу. Спачатку каманда камплектавалася пераважна мясцовымі футбалістамі, і ў сезоне 2014 «Клецк» заняў 14-е месца. У сезоне 2015 у склад каманды было запрошана больш іншагародніх ігракоў, у выніку «Клецк» здолеў заняць трэцяе месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, дзе атрымаў шостае выніковае месца.

У 2016 годзе галоўным трэнерам «Клецка» стаў Мікалай Бранфілаў, які раней узначальваў сталічнае «Тарпеда» і запрасіў у каманду шэраг былых тарпедаўцаў. Каманда паспяхова пачала сезон, але пазней апусцілася ў сярэдзіну турнірнай табліцы. Тым не менш, паспяховы фініш (у тым ліку перамогі ў двух апошніх турах над прамымі канкурэнтамі — «Асіповічамі» і «Маладзечна-ДЮСШ-4») дазволіў камандзе заняць выніковае трэцяе месца і атрымаць месца ў Першай лізе.

У лютым 2017 года стала вядома, што «Клецк» адмовіўся ад выступу ў Першай лізе[1]. У сакавіку клуб пацвердзіў свой удзел у Другой лізе ў сезоне 2017[2]. «Клецк» паспяхова пачаў новы сезон, апынуўшыся сярод лідараў, пазней доўгі час утрымліваў другі радок, аднак няўдалы фініш адкінуў каманду на чацвёртае месца.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1992: «Хімік»
  • 1992: «Вікторыя»
  • 1993—1994: «Рада»
  • да 2004: «Камунальнік»
  • 2005—2007: «Дарожнік»
  • з 2009: «Клецк»

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2018 года[3].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Віталь Еўтух 1993
35 Сцяг Беларусі Бр Павел Шышэя 1987
Сцяг Беларусі Бр Эдуард Ісаенка 1998
Сцяг Беларусі Бр Аляксандр Палітыка 1987
Сцяг Беларусі Бр Антон Пугач
3 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Анішчык 2001
5 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Лехавіцкі 1987
12 Сцяг Беларусі Аб Філіп Белабровік 1998
14 Сцяг Беларусі Аб Арцём Міхеенка 1987
18 Сцяг Беларусі Аб Ігар Анцыпаў 1986
21 Сцяг Беларусі Аб Павел Быцкевіч 1997
32 Сцяг Беларусі Аб Андрэй Трафіменка 1984
Сцяг Беларусі Аб Сяргей Аляксейчык 1989
Сцяг Беларусі Аб Станіслаў Барзоў 1999
Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Буча 1987
Сцяг Беларусі Аб Віктар Гаўрушоў 1993
Сцяг Беларусі Аб Андрэй Жураўлёў
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Сцяг Беларусі Аб Павел Карбоўскі 1989
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Кароль 1992
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Сцепаненка 1998
Сцяг Беларусі Аб Ціхан Якавец 1999
4 Сцяг Беларусі ПА Алег Галаўнёў 1986
8 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Калечыц 1997
9 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Гурко 1987
10 Сцяг Беларусі ПА Сяргей Маліноўскі 1992
15 Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Гацялюк 1997
22 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Кулікоў 1990
Сцяг Беларусі ПА Віктар Голуб 1991
Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Мароз 1996
Сцяг Беларусі ПА Максім Новік 1986
11 Сцяг Беларусі Нап Ягор Ляшчынскі 1997
13 Сцяг Беларусі Нап Сяргей Тарчыла 1993
17 Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Плячысцік 1984
Сцяг Беларусі Нап Вадзім Строк 1997

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 16 15 2 2 11 20–44 6 1/32 фінала
1992/93 Трэцяя (Д3) 12 30 9 6 15 36–55 24 1/32 фінала
1993/94 Трэцяя (Д3) 18 34 4 7 23 29–98 15
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 20 6 4 10 27–38 22
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 18 4 3 11 30–57 15
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 24 16 1 7 51–33 49
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 22 11 4 7 41–38 37
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 3 14 8 0 6 27–21 24
Фінальны этап 3 14 7 2 5 32–22 23
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 6 16 6 4 6 28–32 22
Фінальны этап 11 20 11 4 5 44–27 37
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 26 14 2 10 45–40 44
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 24 8 6 10 43–63 30
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 26 7 5 14 43–67 26
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 26 6 3 17 46–69 21
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 24 12 1 11 60–55 37
2014 Другая — Б (Д3) 7 22 8 4 10 36–56 28 1/128 фінала
Матчы за 13 месца1 14 2 1 0 1 4–8
2015 Другая — Б (Д3) 3 18 12 2 4 45–21 38 1/64 фінала Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 6 142 5 2 7 14–19 17
2016 Другая (Д3) 3 24 13 6 5 68–34 45 1/32 фінала Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2017 Другая (Д3) 4 26 16 3 7 74–37 51 1/64 фінала Адмова і вяртанне ў Другую лігу
  • 1 Стыкавыя матчы супраць шклоўскага «Спартака», які заняў 7 месца ў групе А (1:6, 3:2).
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—1—4, розніца мячоў 7—9.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]