ФК Лакаматыў Гомель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакаматыў Гомель
ФК Лакаматыў Гомель.gif
Заснаваны 2008
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 750
Галоўны трэнер Андрэй Марозаў (в. а.)
Чэмпіянат Першая ліга
2022 6 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лакаматыў» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2008 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 клуб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Пасля сезона 2012 (які прынёс чыгуначнікам 4 месца) «Гомельчыгунтранс» меў магчымасць апынуцца ў Першай лізе, але вырашыў не пераходзіць на прафесійны ўзровень і застацца ў якасці аматарскага ў Другой лізе.

2013[правіць | правіць зыходнік]

Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі сезона 2013. У выніку яны хутка адарваліся ад канкурэнтаў і за 7 тураў да фінішу гарантавалі выхад у Першую лігу. Клуб заняў першае месца, а нападнік «Гомельчыгунтранса» Ілья Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру (23 галы).

У Першай лізе[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца — пераходзіць на больш высокі ўзровень ці заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы некаторыя ільготы ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 канчаткова пацвердзіў свой удзел у Першай лізе[2].

Пасля ўдалага пачатку сезона 2014 каманда стала атрымліваць паражэнні, і ў канцы першага круга апынулася недалёка ад зоны вылету. Другі круг атрымаўся значна лепш, і ў выніку каманда атрымала 11 месца. У сезоне 2015 «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8-м месцы.

Перад сезонам 2016 лідары каманды — Яўген Барсукоў і Дзмітрый Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават нягледзячы на страту лідараў, «Гомельчыгунтранс» паспяхова пачаў сезон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. Улетку некалькі ігракоў каманды перайшлі ў клубы Вышэйшай лігі, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць мінскага «Промня». З-за шэрагу няўдач у канцы сезона «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацвёртае месца, аднак ужо па заканчэнні сезона, у сувязі з ануляваннем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэння тэхнічных паражэнняў, «Гомельчыгунтранс» павысіўся да трэцяга месца.

У снежні 2016 года стала вядома, што з наступнага сезона каманда пачне выступаць пад назвай «Лакаматыў»[3]. У сезоне 2017 «Лакаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідараў турніру, аднак у выніку заняў чацвёртае месца.

У сезоне 2018, нягледзячы на неблагі старт, «Лакаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які кіраваў камандай на працягу чатырох гадоў, новым трэнерам стаў яго памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад яго кіраўніцтвам «Лакаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда паднялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сезон скончыла на шостым месцы.

У сезоне 2019 каманду ўзначаліў новы трэнер Аляксей Шубянок. «Лакаматыў» з самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з брэсцкім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасля апошняга тура па асабістым сустрэчам і стала чацвёртай. У пачатку 2020 года Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі са сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноў узначаліў каманду. Каманда добра пачала сезон 2020, ідучы сярод лідараў, аднак у другой палове сезона выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым ігрок чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У пачатку сезона 2021 каманда страціла лідараў, якіх запрасілі іншыя клубы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдараў, «Лакаматыў» тым не менш не здолеў скласці істотнай канкурэнцыі лідарам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідары па забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лакаматыў» жа скончыў сезон на шостым месцы з 12.

Чыгуначнікі добра пачалі сезон 2022, але пазней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі пад канец чэмпіянату «Лакаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але фінішаваў шостым.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя назваў[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010: «Гомельчыгунтранс-НОД-4»
  • 2011—2016: «Гомельчыгунтранс»
  • з 2017: «Лакаматыў»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2023 года[4].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Андрэй Сілівончык 1988
58 Беларусь Бр Іван Навічкоў (у арэндзе з «Віцебска») 2003
4 Беларусь Аб Аляксандр Кучынскі 1996
15 Беларусь Аб Ягор Бондар (у арэндзе з «Гомеля») 2004
22 Беларусь Аб Артур Чудук 1996
55 Беларусь Аб Дзмітрый Каплуноў 1994
2 Беларусь ПА Мікіта Царэнка (у арэндзе з «Гомеля») 2002
5 Беларусь ПА Раман Данілкоў 2000
7 Беларусь ПА Павел Трафімчук 2001
8 Беларусь ПА Іван Жосткін (капітан) 1991
9 Беларусь ПА Максім Ткацэвіч 2001
Паз. Імя Нар.
11 Беларусь ПА Дзмітрый Крывашэеў 1998
13 Беларусь ПА Андрэй Кухаронак 1988
17 Беларусь ПА Уладзіслаў Драпеза (у арэндзе з «Гомеля») 2001
21 Беларусь ПА Яўген Мілеўскі 1995
25 Беларусь ПА Даніла Афанасьеў 2002
47 Беларусь ПА Дзмітрый Ніжнік (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2003
97 Беларусь ПА Юрый Музычэнка 2000
6 Беларусь Нап Іван Ціханаў (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2003
10 Беларусь Нап Аляксандр Янчанка 1995
14 Беларусь Нап Ягор Шадзько (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2003
26 Беларусь Нап Яўген Азерскі 1995

Ігракі ў арэндзе[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Мікалай Старасценка (у «Паперпраме» да снежня 2023 года) 2003
Беларусь Нап Ягор Целяпнёў (у «Паперпраме» да снежня 2023 года) 2003

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2010 Другая (Д3) 7 34 16 4 14 63–58 52 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 6 30 14 9 7 49–28 51 1/16 фіналу
2012 Другая (Д3) 4 36 20 9 7 64–27 69 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 1 24 20 3 1 60–17 63 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 12 30 9 9 12 33–38 36 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 8 30 12 8 10 45–39 44 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 3 26 12 8 6 33–24 44 Чвэрцьфінал
2017 Першая (Д2) 4 30 17 6 7 49–36 57 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 6 28 10 10 8 44–29 40 Чвэрцьфінал
2019 Першая (Д2) 4 28 17 5 6 60–24 56 1/8 фіналу
2020 Першая (Д2) 5 26 13 7 6 56–38 45 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 6 33 15 9 9 56–39 54 1/8 фіналу
2022 Першая (Д2) 6 24 10 9 5 39–24 39 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]