ФК Майнц 05

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майнц 05
Выява лагатыпа
Поўная назва 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V.
Заснаваны 27 сакавіка 1905
Горад Майнц, Германія
Стадыён Мева Арэна
Умяшчальнасць: 34 034
Прэзідэнт Штэфан Гофман[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.

Найбольш значнымі поспехамі клуба з’яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёна. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнца пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клуб, якая зведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клуб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням.: Süddeutschen Fußballverband) клуб аб’яднаўся з іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клубу. Пасля Першай сусветнай вайны ў клубу зноў адбылося зліццё, на гэты раз, з клубам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клубам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасля перамогі ў рэгіянальнай Крайслізе.

Перыяд Трэцяга Рэйха[правіць | правіць зыходнік]

У 1920—1930-я гады клуб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гесэна, уключаючы першае месца па заканчэнні сезонаў 1931/32 і 1932/33. Пасля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), якая ў тыя часы з’яўлялася адной з шасці вядучых рэгіянальных лігаў Рэйха. Аднак, у дадзеным дывізіёне клуб правёў усяго адзін сезон. У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клуб з іншым спартыўным таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусветнай вайны клуб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2 Аўстрыя Аб Філіп Мвенэ 1994
3 Нідэрланды Аб Сеп ван дэн Берг 2001
5 Германія Аб Максім Ляйч 1998
7 Паўднёвая Карэя ПА Лі Джэ Сон 1992
8 Люксембург ПА Леандру Барэйру 2000
9 Аўстрыя Нап Карым Анісіва 1992
10 Германія Нап Марка Рыхтэр 1997
11 Германія Нап Джэсік Нганкам 2000
14 Германія ПА Том Краус 2001
16 Германія Аб Штэфан Бель 1991
17 Францыя Нап Людавік Ажорк 1994
18 Германія ПА Надзім Аміры 1996
19 Францыя Аб Антані Касі 1997
Паз. Імя Нар.
20 Швейцарыя ПА Эдымілсан Фернандыш 1996
21 Германія Аб Дані да Коста 1993
23 Францыя ПА Жазуа Гілавагі 1990
24 Германія ПА Мервель Папела 2001
25 Нарвегія Аб Андрэас Ханчэ-Ольсен 1997
27 Германія Бр Робін Цэнтнер 1994
29 Германія Нап Джонатан Буркарт 2000
30 Швейцарыя Аб Сільван Відмер (капітан) 1993
31 Германія ПА Дамінік Кор 1994
33 Германія Бр Даніэль Бац 1991
43 Германія Нап Браян Груда 2004
44 Германія Нап Нельсан Вайпер 2005

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]