ФК Маладзечна
Маладзечна | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1989 |
Горад | Маладзечна, Беларусь |
Стадыён |
Гарадскі Умяшчальнасць: 4800 |
Галоўны трэнер | Сяргей Дараховіч |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2019 | 3 месца |
«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у мацнейшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.
У 1992—2003 гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.
У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.
У 2011 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.
У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе. У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.
У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.
У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.
У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.
Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]
- 1989—1992: «Металург»
- 1993—2000: «Маладзечна»
- 2001—2003: «Маладзечна-2000»
- 2004—2010: «Маладзечна»
- 2011—2012: «Забудова»
- 2013—2014: «Маладзечна-2013»
- 2015—2018: «Маладзечна-ДЮСШ-4»
- з 2019: «Маладзечна»
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
БССР[правіць | правіць зыходнік]
- Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
- Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991
Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2000
- Лепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 4 месца (1994/95)
- Паўфіналіст Кубка Беларусі (2): 1992, 1993/94
Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на жнівень 2020 года.
|
|
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат БССР[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1989 | Другая — 2 (Д2) | 1 | 22 | 15 | 4 | 3 | 53–19 | 34 | ![]() |
1990 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 44–26 | 40 | |
1991 | Першая (Д1) | 1 | 28 | 17 | 7 | 4 | 68–24 | 41 |
Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 9 | 15 | 5 | 5 | 5 | 11–12 | 15 | Паўфінал | |
1992/1993 | Першая (Д1) | 13 | 32 | 7 | 10 | 15 | 34–40 | 24 | Чвэрцьфінал | |
1993/1994 | Першая (Д1) | 9 | 30 | 10 | 11 | 9 | 35–31 | 31 | Паўфінал | |
1994/1995 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 12 | 11 | 7 | 48–30 | 35 | Чвэрцьфінал | |
1995 | Першая (Д1) | 5 | 15 | 8 | 1 | 6 | 33–19 | 25 | Чвэрцьфінал | |
1996 | Першая (Д1) | 8 | 30 | 11 | 8 | 11 | 42–33 | 41 | 1/8 фіналу | |
1997 | Першая (Д1) | 13 | 30 | 7 | 9 | 14 | 28–44 | 30 | Чвэрцьфінал | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 28 | 4 | 4 | 20 | 21–51 | 16 | Чвэрцьфінал | |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 2 | 5 | 23 | 21–71 | 11 | 1/8 фіналу | ![]() |
2000 | Першая (Д2) | 1 | 30 | 23 | 5 | 2 | 76–16 | 74 | 1/32 фіналу | ![]() |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 26 | 8 | 5 | 13 | 23–47 | 29 | 1/8 фіналу | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 3 | 3 | 20 | 23–59 | 13 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 3 | 7 | 20 | 19–52 | 16 | 1/8 фіналу | ![]() |
2004 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 9 | 4 | 17 | 27–54 | 31 | 1/16 фіналу | Адмова і пераход у Другую лігу |
2005 | Другая (Д3) | 12 | 26 | 5 | 3 | 18 | 21–54 | 18 | 1/32 фіналу | |
2006 | Другая (Д3) | 16 | 32 | 5 | 5 | 22 | 33–71 | 20 | 1/32 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 14 | 30 | 7 | 4 | 19 | 28–71 | 25 | 1/32 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 8 | 30 | 11 | 10 | 9 | 55–43 | 43 | 1/32 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 3 | 26 | 15 | 3 | 8 | 55–31 | 48 | 1/16 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 4 | 34 | 17 | 6 | 11 | 69–52 | 57 | 1/16 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 4 | 30 | 17 | 7 | 6 | 58–38 | 58 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 15 | 36 | 12 | 2 | 22 | 45–86 | 38 | 1/32 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 10 | 24 | 6 | 4 | 14 | 32–51 | 22 | 1/64 фіналу | |
2014 | Другая — Б (Д3) | 8 | 22 | 9 | 1 | 12 | 43–41 | 28 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 15 месца1 | 16 | 2 | 1 | 0 | 1 | 4–5 | ||||
2015 | Другая — А (Д3) | 1 | 18 | 13 | 3 | 2 | 49–13 | 42 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 4 | 14² | 5 | 5 | 4 | 18–15 | 20 | |||
2016 | Другая (Д3) | 5 | 24 | 13 | 4 | 7 | 60–22 | 43 | 1/32 фіналу | |
2017 | Другая (Д3) | 6 | 26 | 13 | 6 | 7 | 70–37 | 45 | 1/16 фіналу | |
2018 | Другая (Д3) | 9 | 28 | 8 | 7 | 13 | 46–64 | 31 | 1/32 фіналу | |
2019 | Другая (Д3) | 3 | 28 | 22 | 1 | 5 | 91–26 | 67 | 1/32 фіналу | ![]() |
2020 | Другая (Д3) | 1/64 фіналу | Адмова і вяртанне ў Другую лігу |
- 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў», які заняў 8 месца ў групе А (3:2, 1:3).
- 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—2—4, розніца мячоў 6—10.
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Бароўскі (1989—1994)
- Канстанцін Харламаў (1994)
- Людас Румбуціс (1994—1995)
- Ігар Бялоў (1996—1997)
- Леанід Кучук (1998)
- Барыс Лазарчык (1999)
- Людас Румбуціс (2000 — ліпень 2002)
- Аляксандр Кісцень (ліпень — лістапад 2002)
- Вячаслаў Акшаеў (2003, да мая)
- Ігар Гасюта (май — ліпень 2003)
- Руслан Лукін (ліпень 2003—2007)
- Аляксандр Гармаза (2008—2012)
- Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014)
- Дзмітрый Ганчараў (красавік — снежань 2014)
- Аляксандр Гармаза (2015—2016)
- Сяргей Дараховіч (люты — снежань 2017)
- Аляксей Вяргеенка (сакавік 2018 — красавік 2020)
- Сяргей Дараховіч (з красавіка 2020)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com(англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru(руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.) (да 2014 года)
- Профіль на сайце teams.by (руск.) (з 2014 года)