ФК Манака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Манака
Поўная назва Association Sportive de Monaco Football Club
Заснаваны 23 жніўня 1924
Горад Фанвіей, Манака
Стадыён Луі II
Умяшчальнасць: 18 500
Уладальнік Dmitry Rybolovlev[d] і Грымальдзі[d]
Прэзідэнт Dmitry Rybolovlev[d]
Галоўны трэнер Цьеры Анры
Чэмпіянат Ліга 1
2017/18 02Сярэбраны прызёр 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Манака» (фр.: Monaco) — футбольны клуб з горада Фанвіей, княства Манака. Клуб быў заснаваны ў 1924 годзе, зараз гуляе ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне французскага футбола. Каманда гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Луі II» у Фанвіей.

Нягледзячы на тое, што клуб размяшчаецца ў Манака, клуб лічыцца французскім, бо знаходзіцца ў французскай сістэме футбольных ліг і таму, што Княства Манака не з’яўляецца членам УЕФА[1][2]. «Манака» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Францыі, заваяваўшы восем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышах Кубка Францыі. Клуб таксама рэгулярна выступае ў еўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як Кубак уладальнікаў кубкаў і Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадах адпаведна.

Найбольш паспяховымі гадамі клуба лічацца 1970-я і канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнерамі клуба з’яўляюцца Люсьен Ледзюк і Арсен Венгер, пад кіраўніцтвам якіх клуб быў адным з лідараў еўрапейскага футбола. Традыцыйнымі колерамі «Манака» з’яўляюцца чырвоны і белы, што адпавядае колерам сцяга княства. «Манака» з’яўляецца членам Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў. У снежні 2011 года дзве трэці акцый клуба былі прададзены інвестыцыйнай групе на чале з расійскім мільярдэрам Дзмітрыем Рыбалоўлевым[3].

Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева, клуб набыў некалькі знакамітых ігракоў, у тым ліку Радамеля Фалькаа, Жуана Матынью, Хамеса Радрыгеса і Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клуб у сезоне 2013/14.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 года як аб’яднанне шматлікіх мясцовых клубаў, заснаваных у Францыі і ў княстве. Першыя гады клуб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах французскага дэпартамента Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючыся ў сістэме ліг у 1920-х гадах. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Федэрацыю футбола Францыі, атрымаўшы такім чынам прафесіянальны статус. Аднак дэбют клуба ў друім дывізіёне атрымаўся правальным, паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 года «Манака» паўторна набыў прафесійны статус і вярнуўся ў французскі другі дывізіён, трывала сканчваючы сезон уверсе табліцы. З гэтым вынікам сталых намаганняў у прасоўванні да французскага першага дывізіёна «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе французскага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнер «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клуб да яго першага прафесійнага трафея, Кубка Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанеслі паражэнне клубу «Сент-Эцьен» з лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы поспех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. Ледзюк пасля прывёў клуб да першага залатога дубля ў 1963 годзе. Пасля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігоддзя. У 1975 годзе Жан-Луі Кампара, сын былога прэзідэнта Шарля Кампара, стаў старшынёй клуба. У сваім другім сезоне, ён вярнуў у клуб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клубу выхад у першы дывізіён у 1977 годзе і выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюк пасля пакінуў клуб зноў у 1979 годзе. Новымі трэнерамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва з якіх не здолелі спыніць падзенне клуба.

У пачатку 1980-х гадоў клуб зноў пачаў дабівацца поспехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, гэта значыць Кубак Францыі ў 1980 годзе і 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубка Францыі ў 1984 годзе. У сезоне 1985/86, «Манака» перамог «Бардо» з лікам 9:0, што і да сённяшнага дня з’яўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клуба[4].

Трафеі[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Харватыі Бр Даніел Субашыч 1984
3 Сцяг Італіі Аб Антоніа Барэка 1995
4 Сцяг Кот-д'Івуара ПА Жан-Эд Ахалу 1994
5 Сцяг Бразіліі Аб Жэмерсан 1992
6 Сцяг Францыі ПА Кевен Н’Дарам 1996
7 Сцяг Партугаліі ПА Роні Лопіш 1995
8 Сцяг Бельгіі ПА Юры Тылеманс 1997
9 Сцяг Калумбіі Нап Радамель Фалькаа Капітан каманды 1986
10 Сцяг Чарнагорыі ПА Стэван Явеціч 1989
11 Сцяг Малі ПА Адама Траарэ 1995
13 Сцяг Францыі Нап Вілем Жэбель 2001
15 Сцяг Марока ПА Юсеф Айт-Бенасер 1996
16 Сцяг Швейцарыі Бр Дыега Беналья 1983
17 Сцяг Расіі ПА Аляксандр Галавін 1996
18 Сцяг Францыі Аб Ранаэль П’ер-Габрыель 1998
19 Сцяг Францыі Аб Джыбрыль Сідзібэ 1992
20 Сцяг Бельгіі ПА Насер Шадлі 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Сцяг Францыі Аб Жульен Серано 1998
22 Сцяг Іспаніі Нап Жордзі Мбоўла 1999
23 Сцяг Італіі Нап П’етра Пелегры 2001
24 Сцяг Італіі Аб Андрэа Раджы 1984
25 Сцяг Польшчы Аб Каміль Глік 1988
28 Сцяг Гвінеі-Бісау ПА Пеле 1991
29 Сцяг Францыі Нап Самуэль Грансір 1996
30 Сцяг Сенегала Бр Сейду Сі 1995
34 Сцяг Францыі ПА Муса Сіла 1999
36 Сцяг Францыі ПА Сафіян Дыяп 2000
38 Сцяг Малі Аб Альмамі Турэ 1996
39 Сцяг Германіі Аб Бенджамін Хенрыкс 1997
40 Сцяг Францыі Бр Лаік Бадыяшыль 1998
Сцяг Бельгіі ПА Франка Антанучы 1999
Сцяг Францыі Аб Жордзі Гаспар 1997
Сцяг Францыі Аб Сафван Мбаэ 1997

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]