ФК Мёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мёры
Заснаваны 1965
Горад Мёры, Беларусь
Стадыён «Мёры»
Галоўны трэнер Алег Грыгаровіч
Чэмпіянат Другая ліга
2023 9-12 месца

«Мёры» — беларускі футбольны клуб з горада Мёры. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб у Мёрах быў заснаваны ў 1965 годзе, большую частку гісторыі выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці.

У 2011 годзе пры падтрымцы прадпрымальніка Андрэя Чарняўскага клуб выйграў чэмпіянат Віцебскай вобласці, а на наступны год каманда «Мёры» заявілася ў Другую лігу, у другой палове сезона за яе ў якасці аматара гуляў вядомы беларускі нападнік Валерый Стрыпейкіс. Па заканчэнні сезона, з-за адсутнасці падтрымкі мясцовых улад, клуб спыніў сваё існаванне[1]. На наступны год у чэмпіянат Віцебскай вобласці была заяўлена каманда «Прыазёр’е», якая стала пераемніцай былых «Мёраў», захавала ігракоў і трэнерскі штаб. Гэты клуб стаў выступаць у Верхнядзвінску, у 2014—2015 гадах гуляў у Другой лізе.

У 2015 годзе была адроджана каманда ў Мёрах і зноў стала гуляць у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, дзе звычайна была серадняком. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Мёры» далучыліся да Другой лігі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 1/32 фіналу
2009 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 1 16 12 2 2 44–13 38
2012 Другая (Д3) 16 36 9 8 19 47–82 35 1/32 фіналу
2015 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Заходняя зона (Д4) 4 14 5 4 5 20–15 19 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4) 1 0 0 1 1–4
2016 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4) 3 12 7 2 3 30–19 23 Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4) 3 10 4 3 3 18–16 15
2017 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона А (Д4) 5 11 5 0 6 23–35 15
2018 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона А (Д4) 4 10 3 3 4 13–21 12 Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4) 8 14 0 2 12 11–51 2
2019 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4) 4 15 5 6 4 37–27 21 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4) 2 0 0 2 1–9
2020 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4) 2 10 7 1 2 38–19 22 Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4) 4 14 3 3 4 23–23 12
2021 Другая — Віцебскі дывізіён — Захад (Д3) 3 10 5 1 4 15–21 16 1/128 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3) 3 10 4 2 4 15–19 14
2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 3 18 12 2 4 57–26 38 1/32 фіналу
2023 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 2 18 15 1 2 84–26 46 1/16 фіналу
Другая — Фінальны этап — Група 3 (Д3) 3 3 1 0 2 7–5 3

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]