Перайсці да зместу

ФК Мікашэвічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікашэвічы
ФК Граніт Мікашэвічы (2018).jpg
Поўная назва ЛРГА «Футбольны клуб „Граніт-Мікашэвічы“»
Заснаваны 1978
Горад Мікашэвічы, Беларусь
Стадыён «Палессе», Лунінец
Умяшчальнасць: 3136
Галоўны трэнер Аляксандр Самусевіч
Чэмпіянат Другая ліга
2023 9 месца ў Брэсцкім дывізіёне
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Мікашэвічы» — беларускі футбольны клуб з горада Мікашэвічы, заснаваны ў 1978 годзе. Доўгі час быў вядомы пад назвай «Граніт». У 2008—2009 і 2015—2016 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Другой лізе.

Клуб быў заснаваны ў 1978 годзе. З 1994 года пачаў удзельнічаць у чэмпіянаце Беларусі, у 1998 годзе «Граніт» выйшаў у Першую лігу, дзе доўгі час знаходзіўся сярод прэтэндэнтаў на павышэнне і, заняўшы па выніках сезону 2007 другое месца ў Першай лізе, упершыню ў гісторыі прабіўся ў элітны беларускі дывізіён. У 2008 годзе каманда заняла 10-е месца з 16 у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, аднак у наступным сезоне фінішавала перадапошняй і вярнулася ў Першую лігу.

У сезоне 2014, сабраўшы добры склад з вопытных ігракоў, «Граніт» здолеў атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і зноў выйсці ў Вышэйшую лігу. Захаваўшы лідараў і ўзмацніўшыся легіянерамі, у сезоне 2015 каманда заняла высокае 5-е месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2016 таксама пачынаўся для «Граніта» нядрэнна, аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, з-за якіх улетку каманду пакінулі ўсе ігракі асноўнага складу. Новы склад быў набраны пераважна з ігракоў клубаў Першай лігі, і ў другой палове сезону «Граніт» амаль нічога не мог супрацапаставіць сапернікам, заняўшы ў выніку апошняе 16-е месца, і выбыў у Першую лігу.

Зноў апынуўшыся ў Першай лізе, «Граніт» стаў камплекаваць каманду ў асноўным з маладых ігракоў, звычайна беручы іх у арэнду ў клубаў Вышэйшай лігі, і стаў серадняком чэмпіянату. У ліпені 2018 года замест Валерыя Бахно, які доўгі час кіраваў камандай, новым галоўным трэнерам стаў Алег Сідарэнкаў. Сезон 2019 каманда пачынала пад кіраўніцтвам Мікалая Бранфілава, пазней яго змяніў Аляксандр Вопсеў, некаторы час каманду ізноў трэніраваў Валерый Бахно, які часова вярнуўся ў Беларусь. У студзені 2020 года новым трэнерам быў прызначаны Алег Кароль. У сезоне 2020 «Граніт» быў аўтсайдарам, у складзе былі ў асноўным ігракі, якія не падышлі іншым клубам, і ў выніку каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 14.

У пачатку 2021 года далейшы лёс «Граніта» доўгі час быў нявызначаным, бо кантракты скончыліся ва ўсіх ігракоў, у сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. У красавіку афіцыйна стала вядома, што «Граніт» не згуляе ў Першай лізе[1], а неўзабаве клуб пацвердзіў удзел у Другой лізе ў сезоне 2021[2]. Склад каманды ўтварылі мясцовыя, пераважна маладыя ігракі.

У трэцім туры сезона 2021 клубу было залічана тэхнічнае паражэнне ў матчы з клубам «Лунінец», бо каманда не змагла прыбыць на гульню з-за адсутнасці сродкаў[3]. Па выніках сезонаў 2021 і 2022 «Граніт» апынаўся ў канцы табліцы Брэсцкай вобласці.

У пачатку 2023 года стала вядома, што каманда пераходзіць на баланс горада і змяняе назву на «Мікашэвічы»[4].

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1978—2005: «Граніт»
  • 2006: «Мікашэвічы»
  • 2007—2008: «Граніт-Мікашэвічы»
  • 2009—2022: «Граніт»
  • З 2023: «Мікашэвічы»

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/1995Трэцяя — А (Д3)322136337–1532
1995Трэцяя — А (Д3)51040613–16121/16 фіналу
1996Трэцяя — А (Д3)6281441052–3646
1997Трэцяя — Б (Д3)5281531045–3748Змена назваў ліг
1998Другая — Б (Д3)130235289–1374 Выхад у Першую лігу
1999Першая (Д2)530159647–25541/8 фіналу
2000Першая (Д2)5301541146–40491/8 фіналу
2001Першая (Д2)6281351047–26291/16 фіналу
2002Першая (Д2)530169537–22571/16 фіналу
2003Першая (Д2)530149734–27511/8 фіналу
2004Першая (Д2)4301210831–22461/16 фіналу
2005Першая (Д2)6301371039–35461/32 фіналу
2006Першая (Д2)5261241038–33401/16 фіналу
2007Першая (Д2)226164639–22521/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2008Вышэйшая (Д1)10308121035–3436Чвэрцьфінал
2009Вышэйшая (Д1)1326671327–39251/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2010Першая (Д2)430168652–23561/16 фіналу
2011Першая (Д2)8301110938–35431/16 фіналу
2012Першая (Д2)628148641–23581/16 фіналу
2013Першая (Д2)730129942–31451/8 фіналу
2014Першая (Д2)130197446–1664Чвэрцьфінал Выхад у Вышэйшую лігу
2015Вышэйшая (Д1)526126830–32421/8 фіналу
2016Вышэйшая (Д1)16305101520–56251/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2017Першая (Д2)8301441242–3740[A]1/16 фіналу
2018Першая (Д2)828811928–3434[B]1/32 фіналу
2019Першая (Д2)928981138–41351/16 фіналу
2020Першая (Д2)1326451721–52171/16 фіналуПераход у Другую лігу
2021Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3)714211122–5771/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)1420020–6
2022Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3)712101114–6231/128 фіналу
2023Другая — Брэсцкі дывізіён — Усход (Д3)51872935–41231/256 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)922006–0
  1. З каманды зняты 6 ачкоў за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
  2. З каманды знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Прощай, "Гранит", или Такой маленькой первая лига не была никогда! (руск.). football.by (3 красавіка 2021). Праверана 12 кастрычніка 2023.
  2. Футбол. Андрей Бохно: Ковальчук и Вергейчик сказали, что "Гранит" нужен и что традиции надо сохранить(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
  3. Вторая лига. "Гранит" из Микашевичей не смог приехать в Лунинец (руск.). Football.by (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 чэрвеня 2021.
  4. Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 18 красавіка 2023.