ФК Мільянарыяс Багата
Мільянарыяс | |
---|---|
Поўная назва | Azul y Blanco Millonarios Fútbol Club S.A. |
Заснаваны | 18 чэрвеня 1946 |
Горад | Багата, Калумбія |
Стадыён |
Эль-Кампін Умяшчальнасць: 36343 |
Галоўны трэнер | |
Чэмпіянат | Прымера А |
2023 | 2 месца |
Сайт | millonarios.com.co (ісп.) |
«Мільяна́рыяс» (ісп.: Millonarios) — калумбійскі футбольны клуб з горада Багата. Гэта адзін з самых паспяховых і знакавых клубаў краіны, які з’яўляецца адным з самых папулярных не толькі ў Калумбіі, але і ў Паўднёвай Амерыцы. З моманту свайго стварэння ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калумбіі. Галоўнымі супернікамі клуба з Багаты ёсць «Індэпенд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» і калійскія клубы «Дэпартыва» і «Амерыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой поспех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргенцінскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталамэ, якая размяшчалася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць каманд з іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ла-Мерсэд, які належаў школе ў той час. Частка ігракоў мелася назваць каманду «Уніён Хувентуд» (бел.: Моладзевы саюз), але іншая частка аддавала перавагу назве «Уніён Багатана» (бел.: Багатыйскі саюз). Ігракі вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувентуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.
Цягам годам клуб набыў папулярнасць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасці нацыянальнай зборнай Калумбіі. На гэтых гульнях краін Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейну каманда здабыла бронзавыя медалі. У 1939 годзе за клуб гулялі тры аргенцінскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клуба з Багаты. У 1946 годзе клуб аб’яднаўся з клубам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клуб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргенцінскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Педэрнера, Нестар Росі і іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 года наведаў Іспанію, дзе на Сант’яга Бернабеу выгулялі мадрыдскі «Рэал» з лікам 4:2[1][2]. На думку некаторых спецыялістаў гэтая калумбійская каманда была найлепшай у свеце напачатку 1950-х гадоў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Калумбіі: 16
- 1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
- 1978, 1987, 1988, 2012-II, 2017-II, 2023-I
- Уладальнік Кубка Калумбіі: 3
- 1953, 2011, 2022
- Пераможца Суперлігі Калумбіі: 3
- 2018
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Актуальны на 24 лютага 2024 года
|
|