ФК НФК Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
НФК Мінск
Лагатып
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб НФК»
Мянушкі Крумкачы
Заснаваны 2011
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ
Умяшчальнасць: 1500
Дырэктар Алег Давідовіч
Галоўны трэнер Сяргей Кузьмініч
Чэмпіянат Першая ліга
2018 2 месца ў Другой лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

НФКбеларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе, да 2018 года вядомы пад назвай «Крумкачы». У 20162017 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час выступае ў Першай лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2011 годзе і спачатку выступаў у аматарскім чэмпіянаце і кубку МЛФ[1]. У сезоне 2014 «Крумкачы» былі заяўленыя ў Другую лігу, дзе, заняўшы другое месца, з першай спробы выйшлі ў Першую лігу чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2015 у Першай лізе каманда пачала няўдала, пацярпеўшы два паражэнні на старце. У красавіку каманду пакінуў галоўны трэнер Аляксандр Багайчук, на яго месца ў маі быў прызначаны Алег Дулуб, вядомы па працы ў розных клубах Вышэйшай лігі ў якасці асістэнта галоўнага трэнера. Па выніках першага круга каманда здолела апынуцца на пятым месцы. У другой палове сезону «Крумкачы» паказвалі выдатную гульню і пачалі прэтэндаваць на прызавыя месцы. Перад апошнім турам сталічны клуб выйшаў на трэцяе месца, якое быў вымушаны бараніць у заключным матчы ў вочным супрацьстаянні з магілёўскім «Дняпром». Атрымаўшы перамогу (2:0), «Крумкачы» захавалі трэцяе месца і трапілі ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2016 «Крумкачы» дэбютавалі ў Вышэйшай лізе. Захаваўшы лідараў, каманда ўзмацнілася некалькімі вопытнымі ігракамі, а таксама шэрагам легіянераў. У першай палове сезону «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на медалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і мінскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазіцыі каманда не здолела, і ўвосень ужо скацілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнер Алег Дулуб, які ўзначаліў клуб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Каманду ўзначаліў Васіль Хамутоўскі, з якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца з 16.

У пачатку 2017 года галоўным трэнерам быў прызначаны ўкраінскі спецыяліст Уладзімір Пяценка. Пасля перамогі ў першым туры над «Віцебскам» і нічыі ў другім з брэсцкім «Дынама» вынікі сталічнага клуба пайшлі на спад, што ў многім было звязана з цяжкай фінансавай сітуацыяй. У маі Пяценка пакінуў пасаду, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Кучук, які раней працаваў з дублем «Крумкачоў». Пазней каманду з-за фінансавых цяжкасцей сталі пакідаць і ігракі.

29 ліпеня 2017 года, напярэдадні гасцявога матчу 16-га тура супраць «Віцебска», 5 вядучых футбалістаў (Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка) адмовіліся ехаць на матч з прычыны затрымкі выплат заробку[2]. У хуткім часе ўсе яны пакінулі клуб (трохі пазней, аднак, у склад вярнуўся Філіп Іваноў). У другой палове сезону 2017 за «Крумкачоў» гуляў фактычна новы склад, куды ўвайшлі ў асноўным дублёры і рэзервісты, а таксама ігракі з ніжэйшых ліг. Вынікі сталі яшчэ горш, аднак сталічны клуб здолеў атрымаць гасцявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (3:2). У жніўні 2017 года клуб абвясціў аб пачатку краўдфандзінгавай кампаніі па збору грошай для каманды[3], у выніку якой было сабрана каля 30 тысяч беларускіх рублёў (23 % ад запланаванай сумы). Атрымаўшы перамогу ў апошнім туры над «Мінскам» (2:1), «Крумкачы» занялі 13-е месца і захавалі месца ў Вышэйшай лізе.

15 снежня 2017 года з-за шматмесячных запазычанасцей клуба перад ігракамі і трэнерамі на яго была накладзена забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў. У пачатку 2018 года «Крумкачы», тым не менш, пачалі рыхтавацца да новага сезону, праглядаючы патэнцыйных навічкоў; таксама клуб пачаў выплачваць грошы некаторым ігракам. 26 лютага 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі на выступленне ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018 у сувязі з парушэннем тэрмінаў падачы. Неўзабаве клуб абвясціў аб прыходзе армянскага інвестара Ваге Марцірасяна, які намераваўся разлічыцца з крыдэторамі і забяспечыць бюджэт на сезон 2018 у памеры 600 тыс долараў. Аднак, 2 сакавіка ў сувязі з невыкананнем рашэння аб пагашэнні запазычанасцей з каманды былі зняты 2 ачкі ў чэмпіянаце Беларусі 2018 і пацвержана забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, а пазней былі адхілены апеляцыя на адмову ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі ў Вышэйшай лізе, а таксама просьба «Крумкачоў» аб узняцці пытання аб атрыманні клубам дазволу на праходжанне ліцэнзавання на Канферэнцыі АБФФ 14 сакавіка. Пасля таварыскага матчу з салігорскім «Шахцёрам» (4 сакавіка) каманда больш не трэніравалася. Не маючы дастатковай колькасці ігракоў, «Крумкачы» па чарзе адмовіліся ад удзелу ў двух чвэрцьфінальных матчах Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана», за што клуб быў адштрафаваны на 500 базавых велічынь, а за працяг непагашэння знятыя яшчэ 3 ачкі. 19 сакавіка заяву клуба на ўдзел у Вышэйшай лізе разглядаў Футбольны арбітраж АБФФ і таксама адмовіў, такім чынам «Крумкачы» канчаткова былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе[4].

Неўзабаве заўзятары «Крумкачоў», якія не жадалі спынення існавання клуба, ініцыявалі стварэнне новай юрыдычнай асобы, фармальна новы клуб пад назвай НФК «Крумкачы» 30 сакавіка падаў заяўку на ўдзел у Другой лізе[5]. 3 красавіка «Крумкачы» былі афіцыйна ўключаныя ў склад удзельнікаў турніру[6]. У сувязі са стварэннем новай юрыдычнай асобы абавязкі і штрафы папярэдніх «Крумкачоў» не распаўсюджваліся на новы клуб. У Другой лізе «Крумкачы» сабралі баяздольны склад, і хутка каманда замацавалася сярод лідараў. Доўгае барацьба з брэсцкім «Рухам» з першы радок скончылася няўдала для «Крумкачоў», якія фінішавалі другімі, аднак пры гэтым за некалькі тураў за заканчэння сезону каманда забяспечыла выхад у Першую лігу.

У пачатку 2019 года клуб змяніў назву на НФК, каб пазбегнуць супадзення назвы са старой юрыдычнай асобай «Крумкачоў» і атрымаць магчымасць уступіць у АБФФ.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2019 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[7].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Раман Бабаеў 1992
88 Беларусь Бр Валерый Фамічоў 1988
99 Беларусь Бр Уладзімір Лойка 1999
3 Беларусь Аб Аляксандр Быліна 1981
5 Беларусь Аб Павел Грачышка 1989
7 Беларусь Аб Дзмітрый Гахарыя 1998
8 Беларусь Аб Міхаіл Калядка 1988
25 Беларусь Аб Кірыл Алексіян 1991
77 Расія Аб Антон Міцераў 1996
81 Беларусь Аб Максім Роўбут 1996
Расія Аб Мікіта Чыж 2000
9 Беларусь ПА Максім Савосцікаў 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
10 Беларусь ПА Арцём Булойчык 1992
17 Беларусь ПА Аляксандр Скшынецкі 1990
19 Беларусь ПА Максім Талейка 1993
23 Расія ПА Яўген Чабатарэнка 1998
24 Беларусь ПА Мікіта Макараў 1997
28 Беларусь ПА Павел Баскакаў 1991
33 Беларусь ПА Арцём Валовіч 1999
54 Беларусь ПА Дзмітрый Жданок 1988
11 Беларусь Нап Канстанцін Казакоў 1999
69 Беларусь Нап Аляксей Рудзянок 1993
90 Беларусь Нап Сяргей Кошаль 1986
98 Беларусь Нап Аляксандр Яцкевіч 1985

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П РМ А Кубак Заўвагі
2014 Другая — Б (Д3) 3 22 13 1 8 48–34 40 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 2 141 9 2 3 24–14 29 Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 3 30 19 3 8 67–45 60 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 6 15 24–39 33 1/16 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 13 30 5 10 15 26–47 25 Чвэрцьфінал Пераход у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 2 28 23 3 2 80–16 72 1/32 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2019 Першая (Д2) 1/16 фіналу
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—2—0, розніца мячоў 16—3.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]