ФК Нансі
| Нансі | |||
|---|---|---|---|
| Поўная назва | Association Sportive Nancy-Lorraine | ||
| Заснаваны | 1967 | ||
| Горад | Нансі, Францыя | ||
| Стадыён |
Стад Марсель Піко Умяшчальнасць: 20 087 |
||
| Галоўны трэнер | |||
| Чэмпіянат | Насьяналь | ||
| 2021/22 | ▼ 20 месца ў Лізе 2 | ||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||
| |||
«Нансі» (фр.: AS Nancy) — французскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Нансі. Клуб быў заснаваны ў 1967 годзе. Свае хатнія матчы «Нансі» праводзіць на стадыёне «Марсель Піко», які месціцца ў камуне Тамблен, якая ўваходзіць у акругу Нансі.
Клуб «Нансі» быў заснаваны як пераемнік папярэдняй каманды ФК «Нансі», якая былі ліквідавана ў 1965 годзе. Клуб ніколі ў сваёй гісторыі не перамагаў у нацыянальным чэмпіянаце, гуляючы ў асноўным у Лізе 1 і Лізе 2. Адзіным значным дасягненнем клуба з’яўляецца перамога ў 1978 годзе ў Кубку Францыі, калі ў фінале «Нансі» быў мацнейшы за «Ніцу». Клуб таксама мае на сваім рахунку перамогу ў Кубку французскай лігі ў 2006 годзе.
Самым вядомым іграком клуба за яго гісторыю з’яўляецца Мішэль Плаціні, які распачаў сваю кар’еру ў клубе ў 1972 годзе і правёў у «Нансі» ў агульнай складанасці восем сезонаў. Ён забіў адзіны гол у вышэйзгаданым фінале Кубка Францыі, а таксама двойчы станавіўся іграком года, гуляючы ў клубе. Плаціні таксама добра зарэкамэндаваў сябе як ігрок нацыянальнай зборнай Францыі і ў іншых клубных камандах пасля свайго сыходу з «Нансі». Ён лічыцца найлепшым іграком клуба за ўсю яго гісторыю.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Нансі- Афіцыйны сайт