ФК ПМЦ Паставы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК ПМЦ)
ПМЦ
ФК ПМЦ.gif
Заснаваны 2006
Расфарміраваны 2014
Горад Паставы, Беларусь
Стадыён ПМЦ
Умяшчальнасць: 2000
Чэмпіянат Першая ліга
2008 14 месца

ПМЦ — былы беларускі футбольны клуб з горада Паставы, прадстаўляў Пастаўскі Мэблевы Цэнтр. Заснаваны ў 2006 годзе, тады ж пачаў выступаць у Другой лізе. Першапачаткова з’яўляўся фактычна фарм-клубам мінскага МТЗ-РІПА, у ПМЦ гулялі пераважна дублёры і рэзервісты мінскай каманды. На наступны год, аднак, ПМЦ ужо стаў поўнасцю самастойным клубам, і ў выніку перамог у Другой лізе. У сезоне 2008 ПМЦ выступаў у Першай лізе, аднак заняў апошняе месца.

Па заканчэнні сезону 2008 заснавальнік клуба, мясцовы прадпрымальнік Анатоль Бабічаў вырашыў рыхтаваць уласных ігракоў, замест таго каб запрашаць у каманду прыезджых. У выніку каманда ПМЦ спыніла выступы на рэспубліканскім узроўні, замест яе з’явілася дзіцячая футбольная акадэмія ПМЦ. Каманда ж стала выступаць толькі на абласным узроўні. Лепшыя выпускнікі пастаўскай акадэміі сталі трапляць у вядучыя беларускія клубы, а некаторыя — нават у клубы расійскай Прэм’ер-лігі[1].

У лістападзе 2014 года з-за фінансавых цяжкасцяў футбольная акадэмія ПМЦ у Паставах спыніла свё існаванне[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2006 Другая (Д3) 11 32 9 3 20 35–58 30 1/32 фінала
2007 Другая (Д3) 1 30 20 6 4 49–17 66 1/32 фінала Выхад у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 14 26 4 6 16 22–48 18 1/16 фінала Вылет у Другую лігу, спыненне існавання

Вядомыя ігракі[правіць | правіць зыходнік]

У клубе гулялі маладыя футбалісты з МТЗ-РІПА, сярод іх будучыя ігракі моладзевай зборнай Беларусі:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]