ФК Панявежыс
Панявежыс | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Futbolo klubas "Panevėžys" | ||
Заснаваны | 2015 | ||
Горад | Панявежыс, Літва | ||
Стадыён |
Аўкштайція, Панявежыс Умяшчальнасць: 6 600 |
||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | А Ліга | ||
2023 | 1 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Панявежыс» (літ.: Futbolo klubas „Panevėžys“) — літоўскі футбольны клуб з Панявежыса. Заснаваны ў 2015 годзе. У цяперашні час выступае ў А Лізе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да 2014 года горад Панявежыс у літоўскім футболе прадстаўляў клуб «Экранас», аднак ён не змог атрымаць ліцэнзію на сезон 2015 з-за фінансавых праблем, пасля чаго быў абвешчаны банкрутам. Замест «Экранаса» быў сфарміраваны новы клуб «Панявежыс», які заявіўся на сезон 2015 у Першую лігу (другі дывізіён літоўскага футбола). Першы сезон каманда скончыла на 8 месцы, на наступны год палепшыла вынік да пятага месца. На сезон 2017 была пастаўлена задача вярнуць гораду месца ў элітным дывізіёне, аднак з-за правальнага старту «Панявежыс» заняў толькі 10 месца. У 2018 годзе разам з новым трэнерам Аляксандрам Курціянам клуб атрымаў перамогу ў Першай лізе і выйшаў у A Лігу.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат Літвы
Чэмпіён (1): 2023
Бронзавы прызёр A Лігі: 2022
- Пераможца Першай лігі: 2018
- Кубак Літвы
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат і Кубак Літвы[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2015 | Першая (Д2) | 8 | 34 | 18 | 7 | 9 | 79–48 | 64 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 17 | 8 | 5 | 68–35 | 59 | 1/8 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 10 | 28 | 10 | 7 | 11 | 45–44 | 37 | Чвэрцьфінал | |
2018 | Першая (Д2) | 1 | 26 | 18 | 4 | 4 | 77–26 | 61 | 1/8 фіналу | ![]() |
2019 | A Ліга (Д1) | 5 | 33 | 10 | 7 | 16 | 49–63 | 37 | Чвэрцьфінал | |
2020 | A Ліга (Д1) | 5 | 20 | 2 | 6 | 12 | 19–38 | 12 | Уладальнік | |
2021 | A Ліга (Д1) | 4 | 36 | 16 | 12 | 8 | 55–40 | 60 | Фіналіст | |
2022 | A Ліга (Д1) | 3 | 36 | 18 | 8 | 10 | 50–31 | 62 | Паўфінал |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (літ.)
- alyga.lt ФК Панявежыс (літ.)