ФК Партызан Салігорск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызан
Заснаваны 2015
Горад Салігорск, Беларусь
Галоўны трэнер Мікалай Мікалаевіч Януш
Чэмпіянат Другая ліга
2023 1 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Партызан» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорск Мінскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб быў заснаваны ў 2015 годзе. Выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў пачатку 2021 года далучыўся да пашыранай Другой лігі. Тады ж на пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны колішні ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі Мікалай Януш. Па выніках сезона 2021 «Партызан» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак адмовіўся ад пераходу ў Першую лігу.

У 2022 годзе «Партызан» зноў выступаў у Другой лізе, дзе на рэгіянальным этапе стаў найлепшым у зоне «Поўдзень» Мінскай вобласці, а ў фінальным этапе фінішаваў трэцім. Таксама клуб стаў фіналістам Кубка рэгіёнаў 2022, саступіўшы у фінальным матчы «Івацэвічам-ДЮСШ»[1].

У 2023 годзе ў Другой лізе «Партызан» спачатку стаў найлепшым у Мінскай вобласці, а затым заняў першае месца ў фінальным турніры, перамогшы ў матчы за першае месца мінскія «Крумкачы» (2:2, па пенальці 4:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 1 20 15 3 2 65–13 48 1/16 фіналу каманда адмовілася ад пераходу ў Першую лігу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 2 1 0 0 1 4–2
Другая — плэй-оф (Д3) 3 7 5 1 1 17–3
2022 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 1 14 13 0 1 69–7 39 1/64 фіналу каманда адмовілася ад пераходу ў Першую лігу
Другая — Мінская вобласць — Матчы за 1—4 месцы (Д3) 3 3 0 2 1 3–4
Другая — плэй-оф (Д3) 3 7 3 2 2 7–6
2023 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 1 14 13 0 1 75–3 39 1/32 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 1 10 7 1 2 26–5 22
Другая — Фінальны этап — Група 3 (Д3) 2 3 2 0 1 9–6 6
Другая — плэй-оф (Д3) 1 5 2 2 1 6–4

Трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Футбол. "Ивацевичи"-ДЮСШ обыграли солигорский "Партизан" и завоевали Кубок Регионов-2022 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 29 кастрычніка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]