ФК Пружаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пружаны
Горад Пружаны, Беларусь
Галоўны трэнер Алена Адамчук
Чэмпіянат Другая ліга
2023 17-18 месца ў Брэсцкім дывізіёне

«Пружаны» — беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Пружаны Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. Найбольш паспяховымі 2009 і 2010 гады, калі каманда станавілася чэмпіёнам вобласці. З 2016 года пружанская каманды выступала пад назвай «Мухавец», займала месцы ўнізе табліцы.

У 2021 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а таксама прыняў удзел у розыгрышы Кубка Беларусі.

16 мая 2021 года, у другім туры, «Пружаны» прыехалі на гульню з «Маларытай» у складзе 10 футбалістаў і прайгралі з лікам 19:0.

У жніўні 2021 года «Пружаны» ўзначаліла Алена Адамчук, якая стала такім чынам першай жанчынай — галоўным трэнерам мужчынскай футбольнай каманды ў Беларусі[1].

У сакавіку 2022 года «Пружаны» былі ў спісе планаваных удзельнікаў Другой лігі новага сезона, аднак у пачатку красавіка зняліся ў турніру.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Пружаны» вяртаюцца ў Другую лігу ў сезоне 2023[2].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 — «Мухавец»
  • 2008—2015 — «Пружаны»
  • 2016—2019 — «Мухавец»
  • з 2021 — «Пружаны»

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 6 14 4 2 8 21–37 14
2008 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 6
2009 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4) 1 18 15 2 1 63–25 47
2010 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 1
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — фінал (Д4) 1 2 1 0 1 3–3
2011 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 2 16 41
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — матчы за 3-е месца (Д4) 3 2 2 0 0 6–2
2012 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 2 18 14 0 4 55–26 27
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — матчы за 3-е месца (Д4) 4 2 0 1 1 4–5
2013 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 3 16 8 2 6 42–26 26
2015 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 4 27 Выхад у плэй-оф
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — плэй-оф (Д4) 5-8 2 1 0 1 5–5
2016 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 7 12 0 0 12 11–68 0
2017 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 8 14 1 1 12 11–49 4
2018 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Захад (Д4) 7 14 3 0 11 20–51 9
2019 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці — Зона Усход (Д4) 6 12 4 1 7 17–29 13
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 6 14 3 1 10 22–81 10 1/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 11-12 2 1 0 1 3–3
2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 9 18 3 0 15 22–85 9 1/256 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 17-18 2 1 0 1 3–3

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]