ФК Дняпро Рагачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Рагачоў-МК)
Дняпро Рагачоў
Заснаваны 1983
Горад Рагачоў, Беларусь
Стадыён ДЮСШ-1
Умяшчальнасць: 7000
Чэмпіянат Другая ліга
2023 7 месца ў Гомельскім дывізіёне

«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Рагачоў, заснаваны ў 1983 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1991 года гуляў у Чэмпіянаце БССР, у 1992 годзе трапіў у новаствораную Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезона 1996 клуб перайшоў у Першую лігу, дзе гуляў да 2005 года. У сезоне 2005 страціў месца ў Першай лізе і па фінансавых прычынах спыніў існаванне.

Пасля футбольны клуб з Рагачова ўдзельнічаў у чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 года клуб пад назвай «МКК-Дняпро» папоўніў склад удзельнікаў Другой лігі[1], але чэмпіянат клуб пачаў ужо як «Рагачоў-МКК». У выніку клуб апынуўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 15 месца з 24.

У пачатку 2015 года, дзякуючы намаганням камерцыйнага дырэктара клуба Андрэя Іваненкі, клуб зрабіў значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[2], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У чэмпіянаце ж справы клуба ішлі не найлепшым чынам, ён хутка апынуўся ў канцы табліцы. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[3]. У выніку каманда скончыла сезон на 17-м месцы з 20.

У пачатку 2016 года каманда ўмацавалася шэрагам ігракоў «Жлобіна», які спыніў выступы ў Другой лізе, аднак пасля паспяховага старту (дзве перамогі ў першых двух турах) стала цярпець паражэнне за паражэннем. Так і не здолеўшы істотна палепшыць сітуацыю, «Рагачоў» завяршыў сезон на 11-м месцы з 13.

У пачатку 2017 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем каманда можа не заявіцца ў Другую лігу. У красавіку афіцыйна стала вядома, што рагачоўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[4].

У канцы 2019 года каманда з Рагачова была названа сярод меркаваных удзельнікаў Другой лігі наступнага сезона. У красавіку 2020 года рагачоўскі «Дняпро» афіцыйна вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[5]. Пачатак сезона 2020 для каманды атрымаўся няўдалым, аднак пасля ўзмацення складу летам пайшлі перамогі, у тым ліку рагачоўская каманда нанесла адзінае ў сезоне паражэнне лідару — магілёўскаму «Дняпру». Тым не меней, гэтага не хапіла для выхаду ў фінальны раўнд.

У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». У пачатку 2023 года гэты клуб пераехаў у Віцебск. У Рагачове ж у 2022 годзе зноў з’явілася каманда, складзеная з маладых уласных выхаванцаў, якая заявілася ў Другую лігу. У сезоне 2022 яна не набрала ніводнага ачка з розніцай галоў 7—194, на наступны год вынікі палепшыліся, і «Дняпро» сышоў з апошняга радка.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1983: «Аўтамабіліст»
  • 1984—1987: КБМ
  • 1988—1997: «Дняпро»
  • 1998—2000: «Рагачоў»
  • 2001: «Рагачоў-ДЮСШ-1»
  • 2002—2006: «Дняпро-ДЮСШ-1»
  • да 2012: РМКК
  • 2013: «МКК-Дняпро»
  • 2014: «Рагачоў-МКК»
  • 2015—2016: «Рагачоў-МК»
  • 2019—2020, з 2022: «Дняпро»

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 15 15 1 6 8 13–31 8 1/8 фіналу
1992/93 Трэцяя (Д3) 16 30 4 5 21 28–77 13
1993/94 Трэцяя (Д3) 10 34 13 6 15 45–65 32
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 5 22 9 6 7 39–33 24 1/32 фіналу
1995 Трэцяя — Б (Д3) 3 12 7 3 2 29–13 24
1996 Трэцяя — Б (Д3) 2 26 19 1 6 65–29 58 Стыкавыя матчы
Стыкавыя матчы[A] 2 1 0 1 2–1 Выхад у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 13 30 6 8 16 30–63 26 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 10 30 8 11 11 26–42 35 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 10 30 9 11 10 49–44 38 1/16 фіналу
2000 Першая (Д2) 10 30 10 11 9 40–43 41 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 15 28 3 8 17 27–67 17 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу
2002 Першая (Д2) 12 30 8 7 15 35–49 31 Захаванне месца[B]
2003 Першая (Д2) 11 30 8 5 17 32–52 29 1/32 фіналу
2004 Першая (Д2) 14 30 9 3 18 27–54 30 1/16 фіналу
2005 Першая (Д2) 16 30 4 4 22 22–70 16 1/32 фіналу Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
2014 Другая — А (Д3) 8 22 7 6 9 40–41 27 1/64 фіналу
Матчы за 15 месца[C] 15 2 1 0 1 5–4
2015 Другая — А (Д3) 9 18 1 4 13 12–36 7 1/64 фіналу
Матчы за 17 месца[D] 17 2 0 2 0 4–4
2016 Другая (Д3) 11 24 7 4 13 26–49 25 1/32 фіналу
2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 4 12 4 3 5 32–41 15
2020 Другая — Група B (Д3) 6 20 9 3 8 46–45 30 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца 11 2 1 1 0 5–3
У 2021 годзе каманда змяніла назву на «Макслайн»
2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 10 18 0 0 18 7–194 0 1/128 фіналу
2023 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 7 21 5 2 14 47–87 17
  1. Стыкавыя матчы паміж другімі месцамі падгруп А і Б за права гуляць у Другой лізе.
  2. Захаванне месца дзякуючы адмове «Оршы» працягваць выступленні ў Першай лізе.
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Маладзечна-2013», які заняў 8 месца ў групе Б (2:3, 3:1).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Крутагор’е» (Дзяржынск), які заняў 8 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]