Перайсці да зместу

ФК Рая Вальекана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рая Вальекана
Rayo Vallecano logo.png
Поўная назва Rayo Vallecano de Madrid
Заснаваны 29 мая 1924
Горад Мадрыд, Іспанія
Стадыён Эстадзіа дэ Вальекас
Умяшчальнасць: 14 708
Галоўны трэнер
Сайт rayovallecano.es (ісп.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ра́я Вальека́на» (ісп.: Rayo Vallecano) — іспанскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Мадрыдзе. Клуб быў заснаваны 29 мая 1924 года. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Эстадзіа дэ Вальекас», чыя назва паходзіць ад прадмесця Вальекас, у якім стадыён знаходзіцца. Ёсць трэцім паводле поспехаў мадрыдскім клубам пасля «Рэала» і «Атлетыка».

«Рая Вальекана» быў заснаваны 29 мая 1924 года родным горадзе Прудэнсіі Прыега, жонкі першага прэзідэнта клуба Хуліяна Уэрты. Натхнёныя магутным аргенцінскім клубам «Рывер Плэйт», у 1949 годзе, пасля дамоўленасці з мадрыдскім «Атлетыка», на спартыўную кашулю дружыны была дададзена чырвоная дыяганальная палосачка, а клуб упершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў трэцяга дывізіёна іспанскага першынства[2].

У 1980-х і 1990-х гадах клуб выступаў нестабільна, чаргуючы сезоны ў Ла Лізе і Сегундзе. Сезон 1984—1985 гадоў клуб і зусім правёў у трэцяй паводле значнасці лізе іспанскага футболу[3]. У 1999 годзе клуб зноў набыў права ўдзелу ў найвышэйшым дывізіёне. Менавіта адсюль пачаўся самы яскравы перыяд у гісторыі клуба. У сезоне 2000—2001 гадоў «Раё» здолеў дасягнуць стадыі чвэрцьфіналу Кубка УЕФА, дзе саступіў будучаму фіналісту «Алавесу». Цікава, што квіток у турнір клуб атрымаў дзякуючы квоты праз сумленную гульню[4].

Клубны сцяг на трэніравальнай пляцоўцы «Рая».

Услед рушыў цяжкі час, бо клуб паслядоўна вылятаў з дывізіёнаў у 2003 і 2004 гадах. У сезоне 2005—2006 гадоў трэнерскую пасаду заняў Мічэл, былая легенда мадрыдскага «Рэала» ў 1980-х і 1990-х гадах[5]. «Рая» скончыў сезон 2006—2007 гадоў на другім месцы ў трэцім дывізіёне, атрымаўшы права ўдзелу ў плэй-оф на прасоўванне далей, аднак трываў паражэнне ў фінале ад «Эйбара» з лікам 1:2[6]. У наступнай кампаніі дружына вярнулася ў Сегунду пасля чатырохгадовай адсутнасці, усё ж такі прасунуўшыся праз плэй-оф. Гэтым разам былі перагуляныя «Бенідорм» у паўфінале і «Самора» ў фінале з лікам 2:1[7].

У першым сезоне па вяртанні мадрыдцы фінішавалі на камфортным 5 месцы. У тым жа годзе жаночая дружына клуба ўпершыню здабыла тытул чэмпіёнак Іспаніі, але ў Лізе чэмпіёнаў выбыла з турніру ўжо на стадыі 1/32 фіналу. У сезоне 2010—2011 гадоў «Рая Вальекана» заняў 2 месца і вярнуўся, такім чынам, у найвышэйшы дывізіён пасля васьмігадовай адсутнасці. У канцы сакавіка 2012 года, у падтрымку пратэстаў у Іспаніі ў 2011—2012 гадоў, каманда прыняла рашэнне зрабіць адзін дзень выходных, каб далучыцца да дэманстрацый[8]. У жніўні 2015 года «Рая Вальекана» набыла большую частку правоў на клуб «Аклахома-Сіці», франшызы NASL. Набыты клуб атрымаў назву «Рая Аклахома-Сіці». Гэта было першым заходным крокам іспанскага клуба на амерыканскі спартыўны рынак, што адлюстравала спонсарская ўгода 2013 года з Qbao, якая павінна была пашырыць вядомасць клуба за мяжой[9]. Аднак, праект быў згорнуты амаль праз год з чынніку вылету «Рая» з Ла Лігі і спрэчак паміж саўладальнікамі амерыканскага клуба, што прывяло да змяншэння фінансавання з амерыканскага боку. Вылет з топ-дывізіёна скончыў пяцігадовую серыю знаходжання клуба ў эліце.

Першы сезон сталічнага клуба ў Сегундзе склаўся няўдала праз праблемы як на гульнявой пляцоўцы, гэтак і па-за ейнымі межамі. Праз клуб прайшлі 3 розныя трэнеры, і, нарэшце, выбар спыніўся на легендарным Мічэле[10]. Ён ажывіў клуб і выцягнуў яго з зоны вылету на 12 радок. Наступны сезон пачаўся з таго, што спартыўным дырэктарам «Рая» стаў былы брамнік клуба Давід Кабенья. Паводле выніку сезону мадрыдцы перамаглі ў Сегундзе, зарабіўшы 76 пунктаў у 42 гульнях, трыўмфальна вярнуўшыся ў Ла Лігу. У сезоне 2018—2019 гадоў «Рая» трываў паражэнне ў дэрбі супраць «Хетафэ» з лікам 2:1. 4 мая 2019 года клуб паводле вынікаў вярнуўся ў Сегунду праз паражэнне ад «Левантэ» з лікам 4:1[11]. У гэтым сезоне «Рая» заняў апошнюю 20 пазіцыю ў турнірнай табліцы.

Актуальны на 15 лютага 2025 года
Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Іспаніі Бр Дані Кардэнас 1997
2 Сцяг Румыніі Аб Андрэй Рацыу 1998
3 Сцяг Іспаніі Аб Пеп Чаварыя 1998
4 Сцяг Іспаніі ПА Педра Дыяс 1998
5 Сцяг Іспаніі Аб Арыданэ Эрнандэс 1989
6 Сцяг Сенегала ПА Патэ Сіс 1994
7 Сцяг Іспаніі ПА Ісаак Паласон 1994
8 Сцяг Аргенціны ПА Оскар Трэха 1988
9 Сцяг Іспаніі Нап Рауль дэ Тамас 1994
11 Сцяг Анголы ПА Рандзі Нтэка 1997
12 Сцяг Іспаніі Нап Серхі Гвардыёла 1991
13 Сцяг Аргенціны Бр Аўгуста Баталья (ар. Рывер Плэйт) 1996
14 Сцяг Іспаніі Нап Серхіа Камелья\b 2001
Паз. Імя Нар.
15 Сцяг Іспаніі ПА Жэрар Гумбау (ар. Гранада) 1994
16 Сцяг Ганы Аб Абдул Мумін 1998
17 Сцяг Іспаніі ПА Унаі Лопес 1995
18 Сцяг Іспаніі Нап Альвара Гарсія 1992
19 Сцяг Іспаніі Нап Хорхэ дэ Фрутас 1997
20 Сцяг Албаніі Аб Іван Балью 1992
21 Сцяг Іспаніі Нап Адрыян Эмбарба (ар. Альмерыя) 1992
22 Сцяг Уругвая Аб Альфонса Эспіна 1992
23 Сцяг Іспаніі ПА Оскар Валенцін (капітан) 1994
24 Сцяг Францыі Аб Флар’ян Лежон 1991
25 Сцяг Іспаніі ПА Хоні Мантыель 1998
27 Сцяг Іспаніі Аб Пелая Фернандэс 2003