Перайсці да зместу

ФК Рэал Бетыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэал Бетыс
Real Betis.svg
Поўная назва Real Betis Balompié S.A.D.
Заснаваны 1907
Горад Севілья, Іспанія
Стадыён Беніта Вільямарын
Умяшчальнасць: 60 720[1]
Галоўны трэнер
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рэал Бетыс» (ісп.: Real Betis) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў горадзе Севілья. Каманда гуляе на стадыёне «Беніта Вільямарын», што месціць 56 432 чалавекі. Клуб быў заснаваны ў 1907 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны. Клуб з'яўляецца першым клубам рэгіёна, які перамог у чэмпіянаце Іспаніі ў 1935 годзе. Акрамя таго клуб двойчы перамагаў у розыгрышы Кубка Іспаніі ў 1977 і 2005 гадах.

Былы кароль Іспаніі Хуан-Карлас I і яго сын, які на сёння з'яўляецца дзейным манархам краіны, Філіп VI з'яўляюцца ганаровымі членамі клуба. Клуб мае гістарычнае суперніцтва з іншым клубам з горада «Севільяй». Дэвіз каманды: «Няхай жыве Бетыс нават тады, калі яны атрымліваюць паражэнне!»[3]. Свае зялёна-белыя колеры «Бетыс» узяў у гонар галоўнага трэнера Пэдзі О'Конела, які паходзіў з Ірландыі. Менавіта О’Конел прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Іспаніі ў сезоне 1934—1935 гадоў, калі «Бетыс» на адзіны пункт апярэдзіў мадрыдскі «Рэал».

Фатаздымак «Бетыса», які быў зроблены 25 снежня 1913 года.

Назва клуба паходзіць ад лацінскай назвы ракі Гвадалквівір, якая з'яўляецца асноўнай рачной магістраллю аўтаномнай супольнасці Андалусіі, якая ў старажытнасці ўваходзіла ў склад рымскай правінцыі Бетыка, тэрытарыяльна адпавядаючы сучаснай Андалусіі, і часткова займалай тэрыторыі Эстрэмадуры і партугальскай правінцыі Алентэжу. Першапачаткова «Бетыс» абапіраўся на падтрымку як прадстаўнікоў ніжэйшых класаў грамадства, гэтак і арыстакратыю.

Першым клубам гораду стаў адвечны супернік «Бетыса» клуб «Севілья», які быў заснаваны ў кастрычніку 1905 года. другім клубам гораду быў клуб «Севілья Балёмпіе», які быў створаны ў верасні 1907 года. Варта адзначыць, што balompié ліатаральна перакладаецца як «футбол», аднак на сёння ў іспанскай мове ў адносінах да гульні ўжываюць англіцызм fútbol. «Балёмпіе» быў заснаваны студэнтамі з мясцовай політэхнічнай акадэміі, а афіцыйнае празнанне клуба адбылося толькі ў 1909 годзе, не зважаючы на тое, што 1907 год на сёння застаецца афіцыйнай датай заснавання клуба.

Пасля ўнутранага расколу ў ФК «Севілья» быў сфарміраваны іншы клуб «Бетыс». У 1914 годзе гэты паўсталы клуб аб’яднаўся з «Севілья Балёмпіе», сфарміраваўшы сучасны клуб «Бетыс». Клуб атрымаў каралеўскае заступніцтва ў тым жа годзе, што дало магчымасць дадаць да сваёй назвы слова «Рэал». Прыхільнікі каманды працягвалі называць клуб «Балёмпіе» да 1930-х гадах, але пазней за клубам зачапілася назва «Бетыс».

Манумент у гонар перамогі «Бетысу» ў чэмпіянаце Іспаніі сезона 1934—1935 гадоў.

Падчас Другой іспанскай рэспублікі ў 1930-х гадах каралеўскі патранаж усіх арганізацый быў ануляваны, і, такім чынам, клуб страціў частку «Рэал» у сваёй назве, аднак пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Іспаніі, была назва была вернута. Клуб выйшаў у фінал кубка Іспаніі ўпершыню 21 чэрвеня 1931 года, але саступіў трафей «Атлетыку», атрымаўшы паражэнне з лікам 3:1 у фінальным матчы, які праходзіў у Мадрыдзе[4]. У свой 25-гадовы юбілей «Бетыс» атрымаў перамогу ў другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі ў сезоне 1931—1932 гадоў, апярэдзіўшы клуб «Аўеда» на два пункты[5]. Такім чынам, «Бетыс» стаў першым клубам з Андалусіі, які атрымаў права выступаў у найвышэйшых іспанскім дывізіёне.

Усяго праз некалькі сезонаў, пад кіраўніцтвам ірландскага трэнера Пэдзі О’Конела, 28 красавіка 1935 года «Бетыс» атрымаў перамогу ў Ла Лізе, што і па сённяшні дзень з'яўляецца адзінай перамогай у нацыянальным чэмпіянаце. Усё гэта стала магчымым дзякуючы абарончае тактыцы, якую абраў О’Конел для сваёй каманды, у выніку галкіпер клуба Хаакін Уркіяга прапусціў толькі 19 галоў у 21 гульні[6]. Неўзабаве пасля перамогі О’Конел пакінуў клуб, каб далучыцца да «Барселоны»[6]. На наступны год клуб заняў толькі 7-ы радок і сутыкнуўся з эканамічнымі цяжкасцямі. Да таго ж у краіне разгарнулася грамадзянская вайна. На працягу пэўнага часу паміж 1936 і 1939 гадамі аніякія афіцыйныя турніры не праводзіліся. А ў першы ж сезон 1939—1940 гадоў пасля аднаўлення чэмпіянату «Бетыс» заняў перадапошні радок і быў паніжаны да другога дывізіёна.

Не зважаючы на хуткае вяртанне ў найвышэйшы дывізіён, якое доўжыўся ўсяго адзін сезон, клуб працягваў зніжацца і ў 1947 годзе дасягнуў трэцяга дывізіёна. Шматлікія заўзятары клуба бачаць гэта дзесядзігоддзе, як момант стварэння сапраўднай ідэнтычнасці клуба. За гэтым часам «Бетыс» значна парасціў колькасць заўзятараў і атрымаў масавую падтрымку не толькі ў хатнім матчах, але і ў гасцявых сустрэчах. Пасля вяртання ў другі дывізіён у 1954 годзе, «Бетыс» стаў першым клубам краіны, які атрымаў перамогу ва ўсіх трох дывізіёнах айчыннага першынства. Далейшае прасоўванне стала магчымым дзякуючы прэзідэнту клуба Мануэлю Руісу Радрыгесу, які здолеў выцягнуць клуб з трэцяга дывізіёна вышэй. У 1955 годзе Мануэль Руіс Радрыгес сышоў з працы ў клубе, мяркуючы, што ён больш не здолее забяспечваць эканамічны рост клуба. Ягоную пасаду заняў самы вядомы на сённяшні дзень экс-прэзідэнт каманды Беніта Вільямарын. Падчас яго кіраванне «Бетыс» вярнуўся ў навышэйшы дывізіён у сезоне 1958—1959 гадоў і заняў трэцяе месца ў сезоне 1964—1964 гадоў. У 1961 годзе, дзякуючы намаганням прэзідэнту, клуб выкупіў стадыён Эліёпаліс, які пазней атрымаў імя ў гонар Вільямарыну[7]. У 1965 годзе Вільямарын сышоў у адстаўку са сваёй пасады пасля дзесяці гадоў працы ў клубе. На наступны год пасля сыходу прызэдэнта «Бетыс» вылецеў у другі дывізіён, аднак праз некаторы час зноў вярнуўся. Канчаткова захавацца ў эліце клуба ўдалося толькі ў сезона 1974—1975 гадоў.

«Бетыс» у сезоне 1974—1975 гадоў.

25 чэрвеня 1977 года «Бетыс» сустракаўся з «Атлетыкам» на стадыёне Вісентэ Кальдэрон у фінале кубка Іспаніі. Матч скончыўся з лікам 2:2, і толькі ў серыі пасляматчавых пенальці андалюзійскі клуб быў мацней, атрымаўшы перамогу з лікам 8:7. Цікава, што клубы прабілі на дваіх 21 удараў з кропкі, перш чым быў вызначаны пераможца. Да гэта перамогі варта дадаць і 5-е месца, якое клуб заняў у тым сезоне ў чэмпіянаце.

Пасля гэтага трыумфу, «Бетыс» атрымаў права прадстаўляць Іспанію ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе спачатку іспанцы выбілі «Мілан», пасля перамогі 3:2 паводле сумы двух матчаў у першым раўндзе, але саступілі ў чвэрцьфінале маскоўскаму «Дынама». Не зважаючы на добрыя выступы ў Еўропе, клуб вылецеў з Ла Лігі ў апусціўся ў другі дывізіён. У наступным годзе «Бетыс» адразу ж вярнуўся ў эліту і правёў добры перыяд, у наступных пяці сезонах клуб чатыры разы на фінішы ўваходзіў у топ-6 каманд лігі, а ў 1982 і 1984 гадах кваліфікаваўся ў Кубак УЕФА.

У 1982 годзе клубны стадыён прыняў два матчы ў рамках чэмпіянату свету 1982 года, які прымала Іспанія. Таксама на стадыён прайшоў хатні матч зборнае Іспаніі адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 1984 года, дзе іспанія перамагла зборную Мальты з лікам 12:1.

Да канца 1980-х клуб зноў апусціўся ў другі дывізіён. У 1992 годзе «Бетыс» быў блізкі да фінансавае катастрофы, калі заўзятары пачалі збіраць грошы, каб клуб захаваў сваё жыццё. Сапраўдным выратавальнікам стаў віцэ-прэзідэнт клуба Мануэль Руіс дэ Лапера, які даў фінансавы гарантыі і захаваў клуб ад вылету ў ніжэйшыя дывізіёны. Вярнуўшыся ў эліту ў сезоне 1994—1995 гадоў, «Бетыс», пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Ларэнса Сера Ферэра, адразу дамогся бронзавых медалёў і права выступаў у Кубку УЕФА. У еўрапейскай кампаніі, «Бетыс» выбіў «Фенербахчэ» (4:1 па суме двух матчаў) і «Кайзерслаўтэрн» (4:1 па суме двух матчаў), але не здолеў пераўзысці «Бардо» (3:2 па суме двух матчаў), які па выніках дайшоў да фіналу Кубка УЕФА. У 1997 годзе ў першы раз праз 20 гадоў пасля атрымання апошняга трафея клуб дайшоў да фіналу кубка Іспаніі, які зноў праходзіў у Мадрыдзе, але на гэты раз саступіў у дадатковы час «Барселоне» з лікам 2:3. Прыкметна, што трэнер севільцаў Сэра Ферэр пакінуў клуб улетку, далучыўшыся да «Барселоны». Новым галоўным трэнерам стаў былы футбаліст клуба Луіс Араганес. Араганес правёў у клубе толькі адзіны сезон, які каманда скончыла на 9-м радку, а таксама дайшла да чвэрцьфіналу Кубку ўладальнікаў Кубкаў, дзе саступілі будучаму ўладальніку трафея «Чэлсі» з агульным лікам 2:5.

пераемнікам Араганесу стаў Хаўер Клементэ, за часам якога клуб фінішаваў на 11-м месцы і быў выбіты з розыгрышу Кубка УЕФА «Балонняй» ужо ў трэцім раўндзе. На працягу наступных некалькіх сезонаў, «Бетыс» узначальваў шэраг менеджараў, а клуб хістаўся паміж лігамі, пакуль разам з Хуандэ Рамасам «Бетыс» не заняў 6-ы радок паводле вынікаў сезона 2001—2002 гадоў. Рамас правёў толькі адзін сезон, а яго на пасадзе замяніў Віктар Фернандэс, які прывёў клуб да 8-га і 9-га месца ў Ла Лізе. Акрамя таго, разам з Фернандэсам клуб дайшоў да трэцяга раўнду Кубка УЕФА 2002—2003 гадоў, калі атрымаў паражэнне ад французскага «Асеру» з агульным лікам 1:2.

У 2004 годзе ў клуб вярнуўся Сэра Ферэр, дзякуючы якому клуб дасягнуў чацвёртага месца ў чэмпіянаце, а таксама атрымаў перамогу ў кубку Іспаніі, перайграўшы ў дадатковы час «Асасуну» з лікам 2:1. Пераможны гол аказаўся на рахунку маладога нападніка бела-зялёных Дані. Такім чынам, клуб упершыню ў гісторыю атрымаў права выступаў у Лізе чэмпіёнаў, дзе перамогшы «Манака» паводле сумы абодвух матчаў з лікам 3:2, дасягнуў групавога раўнду. Патрапіўшы ў групу G, і, не зважаючы хатнюю перамогу над «Чэлсі» з лікам ​​1:0, клуб у выніку фінішаваў трэцім і таму быў пераведзены да ўдзелу ў Кубку УЕФА ў тым жа сезоне. Аднак, там у 1/8 фіналу паводле двух матчаў «Бетыс» саступіў румынскаму «Сцяўа» з лікам 0:3.

Рафаэль Гардылья, ігрок «Бетысу» і яго прэзідэнт.

У 2007 годзе клуб адзначаў сваё 100-годдзе. Сярод іншых мерапрыемстаў быў зарганізаваны таварыскі матч супраць тагачаснага пераможцы Лігі чэмпіёнаў «Мілану», які прайшоў у жніўні. «Бетыс» апыўнуўся мацнейшым, перамогшы італьяскі клубам з лікам 1:0, дзякуючы рэалізаванаму Маркам Гансалесам пенальці. Праз сем дзён «Бетыс» атрымаў перамогу ў турніры Рамон Каранса, зарганізаванаму клубам «Кадыс». Севільцы перамаглі «Сарагоса» ў фінале толькі ў серыі пенальці[8]. У гэты перыяд клуб чакалі значныя змены, гэта значыць за кароткі час з клуба сышлі 14 ігракоў, якіх замянілі 8 футбалістаў. Акрамя таго, за два сезоны «Бетыс» узначальвалі чатыры трэнеры. За гэты час клуб апынуўся на 37-м радку сярод самых наведвальных клубаў Еўропы.

Пасля некалькіх гадоў, калі «Бетыс» быў блізкі да вылету з эліты, клуб скончыў сезон 2008—2009 гадоў на 18-м месцы і быў вымушаны апусціцца ў Сегунду. 15 чэрвеня 2009 года больш за 65 тысяч заўзятараў, уключаючы такіх вядомых людзей, як Рафаэль Гардылья, Іполіта Рынкон і Хуліа Кардэньёса, выйшлі на марш пратэсту ў Севільі з патрабаваннем да Руіса дэ Лёпера, уладальніка блякуючага пакету акцый клуба, аб продажы яго долі ў клубе і яго выдалення ад спраў клуба. Не зважаючы на пратэсты, кіраўніцтва «Бетыса» не змянілася, але ў канчатковым выніку «Бетыыс» не здолеў вярнуцца ў Ла Лігу[9].

Матч «Бетыс»—«Вільярэаль» на стадынё Беніта Вільямарын 4 лютага 2018 года.

У 2010 годзе сэвільскі суд распачаў расследаванне спраў Руіса дэ Лёпера і яго актываў, фармальна абвінаваціўшы яго ў махлярстве. 7 ліпеня 2010 года за тыдзень да пачатку папярэдняй судовай справы Лёпера прадаў 94% сваіх акцый кампаніі Bitton Sport, якая належыла бізнесмену Луісу Оліверу, за даволі нізкі кошт, усяго за 16 млн еўра. Фармальна ў Лёпера засталася толькі невялікая частка акцый, а Олівер ужо быў вядомы як кіраўнік клубам «Картахена» і «Херэс», якіх ён прывёў амаль да банкруцтва[10]. Аднак, да таго як угода была складзена, суд замарозіў пакет акцый Лёпера. Застаўшыся ні з чым, Олівер паспешліва купіў намінальную колькасць акцый у трэціх асоб і на чарговай радзе быў абраны да ліку дырэктароў клуба. У адказ на гэта, суддзя прызначыў былога іграка «Бетыса» Рафаэля Гардылья ў якасці адміністрацыйнага кіраўніка акцый, што належылі Лёперу[11].

Сезон 2011—2012 гадоў севільцы пачалі ў Ла Лізе, у першым некалькіх турах атрымаўшы чатыры перамогі. Асноўную ролю ў нападзе ўзяў на сябе Рубен Кастра, які і стаў лепшым бамбрадзірам каманды ў сезоне. У сезоне 2012—2013 гадоў «Бетыс» фінішаваў на 7-м радку і кваліфікаваўся ў розыгрыш Лігі Еўропы. Еўрапейская кампанія атрымалася даволі паспяховай, «Бетыс» збіў чэшскі «Ябланец» у кваліфікацыі і вышаў з групы I з другога месца, прапусціўшы наперад толькі французскі «Ліён». У 1/16 фіналу паводле сумы бвух матчаў іспанскі клуб быў мецьней за расійскі «Рубін», але саступіў у наступным раўндзе сваім адвечным супернікам клуба «Севільі» толькі ў серыі пенальці. Аднак, у айчынным чэмпіянаце справы склаліся дрэнна і клуб зноў быў паніжаны ў класе. Тым не менш, расстанне з Ла Лігай апынулася нядоўгім і клуб ужо ў наступным сезоне вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён.

Севільскае дэрбі

[правіць | правіць зыходнік]

«Бетыс» мае даўняе суперніцтва са сваімі суседзямі з «Севільі». Усяго ў гісторыі было зафіксавана 114 афіцыйных сустрэчы паміж гэтымі камандамі і ў 45% матчаў перамгоў атрымлівалі ігракі «Севільі», у той час, як футбалісты «Бетысу» маюць на сваім рахунку 31% сустрэч.

Актуальны на 15 лютага 2025 года
Паз. Імя Нар.
2 Сцяг Іспаніі Аб Эктар Бельерын 1995
3 Сцяг Іспаніі Аб Дыега Льярэнтэ 1993
4 Сцяг ЗША ПА Джоні Кардосу 2001
5 Сцяг Іспаніі Аб Марк Бартра 1991
6 Сцяг Бразіліі Аб Натан (ар. Напалі) 2001
7 Сцяг Бразіліі Нап Антані Матэус (ар. Ман. Юн.) 2000
8 Сцяг Бразіліі Нап Вітар Роке (ар. Барселона) 2005
9 Сцяг Аргенціны Нап Эсек’ель Авіля 1994
10 Сцяг Марока Нап Абдэ Эзальзулі 2001
11 Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Седрык Бакамбю 1991
12 Сцяг Швейцарыі Аб Рыкарда Радрыгес 1992
13 Сцяг Іспаніі Бр Адрыян 1987
14 Сцяг Партугаліі ПА Вільям Карвалью 1992
Паз. Імя Нар.
15 Сцяг Францыі Аб Рамен Перо 1997
16 Сцяг Іспаніі ПА Сержы Альтыміра 2001
18 Сцяг Іспаніі ПА Пабла Фарнальс 1996
19 Сцяг Калумбіі Нап Куча Эрнандэс 1999
20 Сцяг Аргенціны ПА Джавані Ло Чэльса 1996
21 Сцяг Іспаніі ПА Марк Рока 1996
22 Сцяг Іспаніі ПА Іска 1992
23 Сцяг Сенегала Аб Юсуф Сабалі 1993
24 Сцяг Іспаніі Аб Айтор Руібаль 1996
25 Сцяг Іспаніі Бр Фран Віейтэс 1999
36 Сцяг Іспаніі Нап Хесус Радрыгес 2005
46 Сцяг Іспаніі ПА Матэа Флорэс 2004