ФК Рэал Сарагоса
Рэал Сарагоса | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Real Zaragoza, S.A.D. | |||
Заснаваны | 1932 | |||
Горад | Сарагоса, Іспанія | |||
Стадыён |
Ла Рамарэда Умяшчальнасць: 34 596 |
|||
Прэзідэнт | Хорхэ Мас[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Сегунда | |||
2022/23 | 13 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Рэал Сарагоса» (ісп.: Real Zaragoza) ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка 1932 года шляхам аб’яднання двух клубаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадах клуб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.
«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Шосты клуб Іспаніі па колькасці перамог у кубку краіны, клуб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сезоне 1994/95.
Традыцыйна дома клуб гуляе ў белых кашулях і гэтрах з сінімі шортамі. У гасцях каманда апранаеццца ў адзенне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ла Рамарэда» і змяшчае 34 595 гледачоў.
Сябры і супернікі
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна з клубам «Нумасія» з горада Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.
Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплоны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кіламетраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго, стадыён звычайна месціць шмат прадстаўнікоў гасцявога клуба.
Таксама існуе і арагонскае дэрбі, калі на пляцу сустракаюцца «Рэал Сарагоса» і «Уэска».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Іспаніі (6): 1964, 1966, 1986, 1994, 2001, 2004
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1): 2004
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1): 1995
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Рэал Сарагоса
- Афіцыйны сайт клуба (ісп.)